ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории

Всего материалов в каталоге: 411
Показано материалов: 31-40
Страницы: « 1 2 3 4 5 6 ... 41 42 »


“Пагавары са мной на мо12 мова матчынаве,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой”
Такімі радкамі з верша І.Пракаповіча пачала бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі шанец-віктарыну “Адгадай назву твора па першаму слову”, якая прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 3-4 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Удзельнікі адказвалі на пытанні з твораў беларускіх пісьменнікаў і за кожны правільны адказ атрымлівалі жэтон. Пасля віктарыны бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у другіх літаратурных конкурсах: “Перакладчыкі”, ”Кот у мяшку”, “Назаві адным словам”, “Агульная назва”, “Наадварот”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве. Лепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Буевіч У., Мінальд П., Быкаў У., Гуц Г., Кручок Р. Пераможцы атрымалі ў падарунак нататнікі і салодкія прызы, а ўсе ўдзельнікі – салодкія прызы. Мерапрыемства закончылася словамі волата беларускай мовы Я.Коласа: “Любіце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”. Бібліятэкар запрасіла прысутных часцей наведваць бібліятэку, бо той хто чытае, той многа ведае.
Дарослыя наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да мерапрыемстваў была аформлена выстава-прысвячэнне “Беларускае роднае слова”.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 32 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


Пункт моваУ бібліятэчным пункце цэнтральнай раённай бібліятэкі да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гадзіна славеснасці “Мова народа – яго святыня”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй станаўлення беларускай мовы і яе важнай роляй. Удзельнікам, якія вырашылі пашырыць свой слоўнікавы запас, даведацца пра нешта новае і ўспомніць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у віктарыне “Прыказкі роднага краю”, праслухаць вершы П. Панчанкі, М. Танка, В. Віткі.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 36 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


НГБ БелмоваУ межах правядзення абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Новалукомльская гарадская бібліятэка” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.
У гэты дзень з удзелам наведвальнікаў бібліятэкі і вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага” адбыўся інтэлектуальны спрынт-конкурс “На мове роднай размаўляю”. Удзельнікам  мерапрыемства было прапанавана адгадаць беларускія загадкі, хутка перакласці рускае слова на беларускае, без падрыхтоўкі прачытаць вершы вядомых беларускіх паэтаў, паўдзельнічаць ў конкурсах “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”,  “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Словаведы” і інш.
Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікала біблія-акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі папулярнымі словамі,  якімі падзяліліся ўдзельнікі акцыі, былі: радзіма, маці, сонейка, завіруха, каханне і інш.
На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Слоўнік раскрывае сакрэты”, на якой былі прадстаўлены даведачныя выданні на беларускай мове: арфаграфічны слоўнік беларускай мовы, слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы, слоўнік беларускіх прыказак, тлумачальны слоўнік беларускай мовы,  слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, слоўнік лексічных формаў і інш.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 35 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


8 МОВА21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнёва-конкурсная праграма “Я не так сабе гуляю – на роднай мове размаўляю”. Для рабят былі праведзены гульні: “Знаўцы беларускай мовы”, “Гаворым па-беларуску”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе “Выразнае чытанне вершаў на беларускай мове”, разгадвалі загадкі і рэбусы на роднай мове, знаёміліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі.
На працягу мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі  паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць, прадэманстравалі добрыя веды па беларускай мове, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 29 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


10 МОВАУ Замацкай бібліятэцы-клубе ў рамках  Міжнароднага дню роднай мовы быў праведзены  дзень беларускай мовы “Мова родная, мова жывучая”. На працягу  дня наведвальнікам прапанавалі паразмаўляць на беларускай мове: пабыць перакладчыкамі, адгадаць загадку, закончыць прыказку ці прачытаць радкі верша, паўдзельнічаць у гульні “Вытокі”. Падчас правядзення віктарыны “Цудоўная родная мова” удзельнікам прапанавалася адгадаць беларускія загадкі, загадкі-жарты, перакласці прыказкі, даць агульную назву, адказаць на пытанні ў конкурсе “Старонкі мінулага і сучаснага”, разгадаць метаграмы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы І. Пракаповіча, П. Панчанкі, С. Шушкевіча, песні  І. Лучанка.  Да мерапрыемства была падрыхтавана  кніжная выстава “Жыве ў вяках беларуская мова”.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 33 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


4 моваУ філіяле “Новалукомльская дзіцячая бібліятэка” у межах абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, прысвечаным святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы прайшла акцыя “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”. Юныя чытачы бібліятэкі чыталі вершы беларускіх аўтараў: Я. Купалы, П. Броўкі, Я. Коласа, Э. Агняцвет, Я. Жабко. Каля кніжных выстаў “Родная мова – душа народа” і “Яе вялікасць – мова” хлопчыкі і дзяўчынкі прызнаваліся ў любові да роднай беларускай мовы.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 34 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


21 лютага13 Мова адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Красналуцкая сельская бібліятэка” прапанавала сваім чытачам інтэлектуальную гульню “Цеплыня беларускага слова”. Удзельнікамі сталі вучні ДУА “Красналуцкая базавая школа Чашніцкага раёна”. Уступнае слова сказаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ермаковіч С.І. Гульня ўключала ў сябе розныя конкурсы: “Нашы славутасці”, “Перакладчык”, “Складзі са слоў прымаўку”, “Складзі пазлы”, “Загадкі з бабулінай хаткі” , “Смачна есці”, “Лясная аптэка” і інш.
У конкурсе “Загадкі з бабулінай хаткі” дзеці адгадвалі па апісанні прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра святы беларусаў (Купалле, Спас, Вялікдзень, Вербніца і інш.). Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе “Смачна есці”, дзе выбіралі назвы страў беларускай кухні, “дэгуставалі” іх, выпраўлялі памылкі ў меню.
Школьнікі атрымалі шмат прыемных уражанняў падчас правядзення мерапрыемства, якое было накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 31 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


11 День родного21 лютага ў Іванскай сельскай бібліятэцы прайшоў віктарынны кактэйль “Мову родную люблю”, на якім прысутнічалі вучні 4-га класа Іванскай сярэдняй школы. У пачатку мерапрыемства прайшоў конкурс “Размінка”, дзе вучні актыўна адказвалі на пытанні аб сваёй краіне. Весела прайшло спаборніцтва “Загадкі на дабро”, у якім школьнікі праявілі кемлівасць і адгадалі ўсе загадкі. Потым дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні “Устаў літару”, дзе знаходзілі прапушчаныя літары ў словах на беларускай мове. Шмат увагі і ведаў спатрэбілася для выканання задання “Рэбусы”. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Любі і шануй роднае слова”.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 31 | Добавил: olga | Дата: 22.02.2024


Игра-викторинаУ рамках правядзення абласнога марафону “Размаўляй і натхняй” да Міжнароднага дня роднай мовы ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы з удзелам вучняў 5 класа ДУА “Чашніцкая гімназія” 19 лютага прайшла гульня-віктарына “Радкі, знаёмыя з дзяцінства”.
Удзельнікі, падзяліўшыся на дзве каманды “Зычныя” і “Галосныя”, падарожнічалі па краіне роднай мовы з прыпынкамі, на якіх выконвалі розныя заданні, разгадвалі загадкі, шарады, крыжаванкі.
Па выніках гульні перамагла каманда “Галосныя”. Дзеці праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, даказалі, што ведаюць і шануюць сваю родную беларускую мову.
РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 40 | Добавил: olga | Дата: 21.02.2024


Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна аб’яўляе абласны марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы!

Марафон будзе праходзіць з 19 па 25 лютага 2024 года.

 

РОДНАЯ МОВА | Просмотров: 60 | Добавил: olga | Дата: 20.02.2024


Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 126

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0