Категории
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ІВАНСКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ
21 лютага ў Іванскай сельскай бібліятэцы прайшоў віктарынны кактэйль “Мову родную люблю”, на якім прысутнічалі вучні 4-га класа Іванскай сярэдняй школы. У пачатку мерапрыемства прайшоў конкурс “Размінка”, дзе вучні актыўна адказвалі на пытанні аб сваёй краіне. Весела прайшло спаборніцтва “Загадкі на дабро”, у якім школьнікі праявілі кемлівасць і адгадалі ўсе загадкі. Потым дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні “Устаў літару”, дзе знаходзілі прапушчаныя літары ў словах на беларускай мове. Шмат увагі і ведаў спатрэбілася для выканання задання “Рэбусы”. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Любі і шануй роднае слова”.
| |
Категория: РОДНАЯ МОВА | Добавил: olga (22.02.2024) | |
Просмотров: 97 |