Категории
Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Комментариям ·
Просмотрам
Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна аб’яўляе абласны марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы! Марафон будзе праходзіць з 19 па 25 лютага 2024 года.
|
![]() |
![]() |
“Пагавары са мной на мо ![]() На нашай роднай, не чужой. Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой” Такімі радкамі з верша І.Пракаповіча пачала бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі шанец-віктарыну “Адгадай назву твора па першаму слову”, якая прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 3-4 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Удзельнікі адказвалі на пытанні з твораў беларускіх пісьменнікаў і за кожны правільны адказ атрымлівалі жэтон. Пасля віктарыны бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у другіх літаратурных конкурсах: “Перакладчыкі”, ”Кот у мяшку”, “Назаві адным словам”, “Агульная назва”, “Наадварот”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве. Лепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Буевіч У., Мінальд П., Быкаў У., Гуц Г., Кручок Р. Пераможцы атрымалі ў падарунак нататнікі і салодкія прызы, а ўсе ўдзельнікі – салодкія прызы. Мерапрыемства закончылася словамі волата беларускай мовы Я.Коласа: “Любіце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”. Бібліятэкар запрасіла прысутных часцей наведваць бібліятэку, бо той хто чытае, той многа ведае. Дарослыя наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да мерапрыемстваў была аформлена выстава-прысвячэнне “Беларускае роднае слова”. |
![]() |
![]() У гэты дзень з удзелам наведвальнікаў бібліятэкі і вучняў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага” адбыўся інтэлектуальны спрынт-конкурс “На мове роднай размаўляю”. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана адгадаць беларускія загадкі, хутка перакласці рускае слова на беларускае, без падрыхтоўкі прачытаць вершы вядомых беларускіх паэтаў, паўдзельнічаць ў конкурсах “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Словаведы” і інш. Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікала біблія-акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі акцыі, былі: радзіма, маці, сонейка, завіруха, каханне і інш. На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Слоўнік раскрывае сакрэты”, на якой былі прадстаўлены даведачныя выданні на беларускай мове: арфаграфічны слоўнік беларускай мовы, слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы, слоўнік беларускіх прыказак, тлумачальны слоўнік беларускай мовы, слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, слоўнік лексічных формаў і інш. |
![]() На працягу мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць, прадэманстравалі добрыя веды па беларускай мове, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы. |
![]() |
![]() |
21 лютага ![]() Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Красналуцкая сельская бібліятэка” прапанавала сваім чытачам інтэлектуальную гульню “Цеплыня беларускага слова”. Удзельнікамі сталі вучні ДУА “Красналуцкая базавая школа Чашніцкага раёна”. Уступнае слова сказаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ермаковіч С.І. Гульня ўключала ў сябе розныя конкурсы: “Нашы славутасці”, “Перакладчык”, “Складзі са слоў прымаўку”, “Складзі пазлы”, “Загадкі з бабулінай хаткі”, “Смачна есці”, “Лясная аптэка” і інш. У конкурсе “Загадкі з бабулінай хаткі” дзеці адгадвалі па апісанні прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра святы беларусаў (Купалле, Спас, Вялікдзень, Вербніца і інш.). Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе “Смачна есці”, дзе выбіралі назвы страў беларускай кухні, “дэгуставалі” іх, выпраўлялі памылкі ў меню. Школьнікі атрымалі шмат прыемных уражанняў падчас правядзення мерапрыемства, якое было накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы. |
1-10 11-12