Категории
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў КАШЧЫНСКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ
“Пагавары са мной на мове, На нашай роднай, не чужой. Адчуеш ты – у кожным слове Душа яднаецца з душой” Такімі радкамі з верша І.Пракаповіча пачала бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі шанец-віктарыну “Адгадай назву твора па першаму слову”, якая прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 3-4 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа імя М.А.Сурына”. Удзельнікі адказвалі на пытанні з твораў беларускіх пісьменнікаў і за кожны правільны адказ атрымлівалі жэтон. Пасля віктарыны бібліятэкар прапанавала прыняць удзел у другіх літаратурных конкурсах: “Перакладчыкі”, ”Кот у мяшку”, “Назаві адным словам”, “Агульная назва”, “Наадварот”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве. Лепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Буевіч У., Мінальд П., Быкаў У., Гуц Г., Кручок Р. Пераможцы атрымалі ў падарунак нататнікі і салодкія прызы, а ўсе ўдзельнікі – салодкія прызы. Мерапрыемства закончылася словамі волата беларускай мовы Я.Коласа: “Любіце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю”. Бібліятэкар запрасіла прысутных часцей наведваць бібліятэку, бо той хто чытае, той многа ведае.
Дарослыя наведвальнікі бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да мерапрыемстваў была аформлена выстава-прысвячэнне “Беларускае роднае слова”.
| |
Категория: РОДНАЯ МОВА | Добавил: olga (22.02.2024) | |
Просмотров: 107 |