Категории
ЦЕПЛЫНЯ БЕЛАРУСКАГА СЛОВА
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Красналуцкая сельская бібліятэка” прапанавала сваім чытачам інтэлектуальную гульню “Цеплыня беларускага слова”. Удзельнікамі сталі вучні ДУА “Красналуцкая базавая школа Чашніцкага раёна”. Уступнае слова сказаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ермаковіч С.І. Гульня ўключала ў сябе розныя конкурсы: “Нашы славутасці”, “Перакладчык”, “Складзі са слоў прымаўку”, “Складзі пазлы”, “Загадкі з бабулінай хаткі” , “Смачна есці”, “Лясная аптэка” і інш. У конкурсе “Загадкі з бабулінай хаткі” дзеці адгадвалі па апісанні прадметы быта нашых продкаў, даведаліся пра святы беларусаў (Купалле, Спас, Вялікдзень, Вербніца і інш.). Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе “Смачна есці”, дзе выбіралі назвы страў беларускай кухні, “дэгуставалі” іх, выпраўлялі памылкі ў меню. Школьнікі атрымалі шмат прыемных уражанняў падчас правядзення мерапрыемства, якое было накіравана на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу і выхаванне павагі да Беларусі і беларускай мовы. | |
Категория: РОДНАЯ МОВА | Добавил: olga (22.02.2024) | |
Просмотров: 120 |