Категории
Дарагія сябры! Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна аб’яўляе абласны марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы! Марафон будзе праходзіць з 19 па 25 лютага 2024 года. А таксама прапануем разам скласці «Віцебскі слоўнік» падчас аднайменнай акцыі! Для гэтага дастаткова выбраць адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаны з вашым раёнам або горадам, слова-брэнд, якое характарызуе вашу мясцовасць. Напрыклад: Добрушскі раён – Папера, Камянецкі раён – Вежа, Хойніцкі раён – Хвоя Аформіць работу ў выглядзе ілюстрацыі, дзе на адпаведным па сэнсе фоне напісаць слова з яго перакладам на рускую мову. У апісанні да фота даць тлумачэнне слова з тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, прывесці цытату. Работы дасылайце ў тэрмін да 14 лютага па электроннай пошце biblglub@ideolgl.vitebsk.by | |
Категория: РОДНАЯ МОВА | Добавил: olga (20.02.2024) | |
Просмотров: 161 |