Категории
ЗНАЎЦЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнёва-конкурсная праграма “Я не так сабе гуляю – на роднай мове размаўляю”. Для рабят былі праведзены гульні: “Знаўцы беларускай мовы”, “Гаворым па-беларуску”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе “Выразнае чытанне вершаў на беларускай мове”, разгадвалі загадкі і рэбусы на роднай мове, знаёміліся з вядомымі беларускімі пісьменнікамі.
На працягу мерапрыемства дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць, прадэманстравалі добрыя веды па беларускай мове, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы. | |
Категория: РОДНАЯ МОВА | Добавил: olga (22.02.2024) | |
Просмотров: 115 |