15:00 ЖУРБІНСКІЯ РАДКІ | |
6 мая ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы выдаўся асабісты дзень - дзень маўлення на беларускай мове. У рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!”, да 145-годдзя з дня нараджэння Янкі Журбы для вучняў 4 класса ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Чашнікі імя Героя Савецкага Саюза Я.Ф.Іваноўскага” арганізаваны юбілейныя чытанні “Журбінскія радкі”.Бібліятэкар пазнаёміла гасцей з біяграфіяй і творчай спадчынай паэта. Пасля гучнага чытання верша “Пчолка” ўдзельнікаў чакаў нескладаны тэст з варыянтамі адказу, які дазволіў даведацца, ці ўважліва яны слухалі верш і ці зразумелі сэнс твора. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях: “Віды мёду”, “Ажыві малюнак” і “Так ці не”. Дзецям вельмі спадабалася творчае заданне, дзе на лузе з кветкамі патрэбна было каляровымі алоўкамі намаляваць пчолак. Заключным акордам стала гучнае чытанне верша “Вясна ідзе” Янкі Журбы і жартоўная песенка “Пчолка жу-жу-жу”. Дзіцячая бібліятэка ў Чашніках носіць імя Янкі Журбы і з’яўляецца цэнтрам захавання памяці аб паэце. Штогод наладжваюцца мерапрыемствы, арганізуюцца тэматычныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці вядомага земляка. Кожная сустрэча карыстальнікаў бібліятэкі з творчасццю Янкі Журбы - свята. | |
|
| |
6 мая ў Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Янкі Журбы выдаўся асабісты дзень - дзень маўлення на беларускай мове. У рамках рэалізацыі праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё!”, да 145-годдзя з дня нараджэння Янкі Журбы для вучняў 4 класса ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Чашнікі імя Героя Савецкага Саюза Я.Ф.Іваноўскага” арганізаваны юбілейныя чытанні “Журбінскія радкі”.


