Кажуць, бедны той чалавек, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.
“Родная мова, матчына мова” – такімі словамі бібліятэкар Кашчынскай бібліятэкі-філіяла №12 Жана Іванаўна Чырвінская пачала інтэлектуальную гульню–конкурс “Ведай і любі родную мову” для вучняў пачатковага класа, прысвечаную Дню беларускай мовы. Для дзетак былі прапа
...
Читать дальше »
|
21 лютага бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі сваіх наведвальнікаў прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечанных Міжнароднаму дню роднай мовы. Карыстальнікі бібліятэкі змаглі прадэманстраваць сваё веданне беларускай мовы, прыняўшы ўдзел у флэш-батле “Хуткамоўкі. Чытаем разам”. У гэтыя дні ў памяшканні разгарнулася фотазона “Са слова роднага пачынаецца Радзіма” у рамках святочнага марафона “У роднай мовы роднае карэнне”.
...
Читать дальше »
|
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы адбыўся дзень адчыненых дзвярэй “Далучыць да роднага слова”.
На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Да роднай мовы крок зрабі”. З удзелам карыстальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень адбыліся гульня-загадка “Знаўцы роднага слова” і віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, падчас якой чытачам патрэбна было перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. У межах літаратурнай гасцёўні “Натхненне” прайшоў вечар памяці паэта “Яго шчодры сад” (да 65-годдзя з дня нараджэння А. Пісьмянкова), на якім удзельнікі аб’яднання пазнаёміліся з жыццём паэта і яго творчасцю.
...
Читать дальше »
|
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для дзіцячай бібліятэкі г.Чашнікі. 21 лютага ў бібліятэцы пад дэвізам "Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!" прайшоў Дзень роднай мовы “Ручай крыштальны мовы роднай”, у рамках якога была праведзена літаратурна-паэтычная гадзіна “Квітней родная мова”. Бібліятэкары распавялі аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова, што з яе дапамогай людзі абменьваюцца думкамі, робяць новыя адкрыцці, наладжваюць сувязі паміж народамі. Дзеці з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”, успомнілі матуліны калыханкі.
...
Читать дальше »
|
|