21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы адбыўся дзень адчыненых дзвярэй “Далучыць да роднага слова”.
На працягу дня ў бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Да роднай мовы крок зрабі”. З удзелам карыстальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень адбыліся гульня-загадка “Знаўцы роднага слова” і віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, падчас якой чытачам патрэбна было перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот. У межах літаратурнай гасцёўні “Натхненне” прайшоў вечар памяці паэта “Яго шчодры сад” (да 65-годдзя з дня нараджэння А. Пісьмянкова), на якім удзельнікі аб’яднання пазнаёміліся з жыццём паэта і яго творчасцю.
Падчас гульні-загадкі “Знаўцы роднага слова” карыстальнікам бібліятэкі прапанавалі падабраць рыфму да слоў, па фотаздымках адгадаць прозвішча і імя беларускіх пісьменнікаў, прагаварыць беларускія скарагаворкі, з асобных слоў скласці прыказкі і прымаўкі, разгадаць загадкі.
Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, праходзілі ў межах мэтавай праграмы па папулярызацыі кнігі і чытання на 2022 год “Звярні ж сваё сэрца да кніг”.
|