15:58 ВЕДАЙ І ЛЮБІ РОДНУЮ МОВУ | |
Кажуць, бедны той чалавек, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы.
“Родная мова, матчына мова” – такімі словамі бібліятэкар Кашчынскай бібліятэкі-філіяла №12 Жана Іванаўна Чырвінская пачала інтэлектуальную гульню–конкурс “Ведай і любі родную мову” для вучняў пачатковага класа, прысвечаную Дню беларускай мовы. Для дзетак былі прапанаваны конкурсы: “Кот у мяшку”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Наадварот”, “Скарагаворкі” і іншыя. Усе дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, але як заўсёды былі і самыя актыўныя – гэта Зайцаў Савелій і Бугроў Даніла, якія па выніках конкурсаў набралі больш за ўсіх жэтонаў. Хлопчыкі-пераможцы атрымалі салодкія прызы, астатнія дзеткі таксама не засталіся без увагі. | |
|