21 лютага ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы правялі акцыю “Размаўляем на роднай мове”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Вобразная, вольная, пявучая…”, на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў – як класікаў, так і сучаснікаў.
Самыя актыўныя чытачы ўдзельнічалі ў тэст-віктарыне на веданне беларускай мовы “Таямніцы беларускіх слоў”. Удзельнікі віктарыны спрабавалі растлумачыць беларускія словы. Цяжкасць выклікалі словы: алёс (болото), бразготка (погремушка), храпка (кочерыжка) і інш. Самыя кемлівыя атрымлівалі закладкі “Гаворым па-беларуску”.
...
Читать дальше »