14:00 ГАВАРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ! | |
21 лютага ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы правялі акцыю “Размаўляем на роднай мове”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Вобразная, вольная, пявучая…”, на якой былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў – як класікаў, так і сучаснікаў. Самыя актыўныя чытачы ўдзельнічалі ў тэст-віктарыне на веданне беларускай мовы “Таямніцы беларускіх слоў”. Удзельнікі віктарыны спрабавалі растлумачыць беларускія словы. Цяжкасць выклікалі словы: алёс (болото), бразготка (погремушка), храпка (кочерыжка) і інш. Самыя кемлівыя атрымлівалі закладкі “Гаворым па-беларуску”. З нагоды свята для вучняў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Новалукомль” адбылося літаратурнае вандраванне “Гучы, наша мова!”. У час мерапрыемства бібліятэкары не проста вялі гаворку на беларускай мове, а падарожнічалі па краіне роднай мовы. Падчас падарожжа рабілі прыпынкі. Адгадвалі беларускія загадкі, слухалі беларускія прыказкі і прымаўкі, вершы і песні. Дзень роднай мовы атрымаўся яркім і запамінальным, той, хто наведаў біблятэку ў гэты дзень, не толькі атрымаў кнігу, але і зарад добрага настрою.Супрацоўнікі Новалукомльскай гарадской бібліятэкі перакананы ў тым, што наша родная мова абавязкова будзе жыць. | |
|