Да Міжнароднага дня памяці Халакосту Альшанская сельская бібліятэка запрасіла на бібліятэчны гістарычны сшытак “Крывавая памяць Слабадскога поля”. Старонкі сшытка расказалі прысутным, што хавае ў сябе страшнае слова “халакост”, з якімі падзеямі яно звязана з Чашніцкім раёнам. Праз успаміны сведкаў сшытак прадставіў крывавую расправу гітлераўцаў “на полі Слабацкіх заліўных лугоў, каля ракі Уллянкі”. Прызваў з павагай помніць аб загінуўшых, выхоўваць імкненне працівастаяць насіллю і жорсткасцям сучаснасці свету.