Да 100–годдзя пісьменніка–натураліста М. Сладкова ў Чашніцкай гарадской бібліятэцы-філіяле №2 адбылася гульня–падарожжа па кнігах М.Сладкова “Планета цудаў”. Мерапрыемства прайшло ў межах экалагічнага клуба “Мурашка”. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, а каб даведацца, якія таямніцы ўтойвае пісьменнік, хлопчыкі і дзяўчынкі рушылі ў завочнае падарожжа ў лес. Удзельнікі мерапрыемства разгадалі лясныя загадкі, удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах. Да ўвагі юным чытачам была прапанавана кніжная выстава, якая так і называлася “Планета цудаў”.