ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


09:06
СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ
ЦРБ Свята беларускай кухніВыдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа. З маленства хлопцы і дзяўчаты бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй. Такі асаблівы дзень прайшоў і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы - свята беларускай нацыянальнай кухні. Для навучэнцаў 10 класа Сярэдняй школы №4 г.Чашнікі правадзілася інфармацыйная гадзіна “Традыцыйныя стравы беларускай нацыянальнай кухні” сумесна з народным клубам аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” гарадского Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі.  Бібліятэкар пазнаёміла са стравамі нашых продкаў, з іх назвамі. Больш падрабязней расказала пра спосабы гатоўкі страў, у якіх абрадах яны ўжываліся, якое значэнне маюць для беларусаў. Госці мерапрыемства народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” правялі з удзельнікамі мерапрыемства гульнявую праграму, у час якой прапанавалася прыняць удзел у конкурсе “Народныя прыказкі пра харчаванне”, “Загадкі. Харчаванне і ежа”, “Прыказкі і прымаўкі пра хлеб” і шмат іншых гульняў. З дапамогай відэасюжэта прысутныя больш падрабязна даведаліся пра дзейнасць народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак”. На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана паспрабаваць адно са страў беларускай кухні – вергуны. Мерапрыемства выдалася вясёлым і пазнавальным.
Категория: Главные новости | Просмотров: 586 | Добавил: olga | Рейтинг: 5.0/3

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Ноябрь 2021  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 134

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0