08:12 СТАРТ-АЗАРТ | |
Напярэдадні Сусветнага дня здароўя бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі разам з супрацоўнікамі Кашчынскага КСЦ правялі спартыўна-гульнёвы перапынак “Старт–азарт”. Галоўнымі героямі праграмы сталі цётухна Здаровушка і клоун Хлюпік. Удзельнікі разам з клоунам хадзілі ў паход за "здароўем", пралазілі ў "тунэль здароўя", адказвалі на пытанні віктарыны “Мы і вітаміны”, складалі прыказкі і прымаўкі пра здароўе, гулялі у “боулінг”. Скончылася мерапрыемства карагодам “Здароўе” пад дзіцячую песню з такой жа назвай.
| |
|