Букет вярбы, пасхальны куліч, саламяная Курачка Раба з фарбаванымі яйкамі, цукеркі… З такімі гасцінцамі ў святочны поўдзень бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі і супрацоўнікі Кашчынскага КСЦ сустрэлі на ўваходзе працаўнікоў МТФ "Кашчына". У пакоі адпачынку для прысутных была праведзена гульнёвая праграма “Вялікодныя забавы”. Спачатку ўсе ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны “Што мы ведаем пра Вялікдзень”, затым з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях “Перакаці яйка”, “Яечка ў гняздзечка”, “Кручу-вярчу”, ”Крутыя гаспадыні”, размалёўвалі яйка (шарык).
...
Читать дальше »