У Год малой радзімы ў Кашчынскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства - паэтычны квілт “Паэзіі чароўныя радкі”, прысвечаны творчасці аматараў паэтаў-землякоў. На сустрэчу з вучнямі 9-10 класаў ДУА “Кашчынская сярэдняя школа” прыйшлі мясцовыя паэты–землякі Васіль Анатольевіч Хацкевіч, Алена Міхайлаўна Кіцко, Жана Іванаўна Чырвінская.
У сваіх выступленнях госці расказалі пра сябе, пра свой жыццёвы шлях, першыя спробы пяра і пра вершы сучасныя.
З захапленнем дзеці слухалі Васіля Анатольевіча Хацкевіча, паэта-барда, члена народнага аматарскага аб’яднання паэтаў “Млын”. Прагучалі яго вершы “Деревня”, “Я детство помню как вчера”, ”Пожар” і інш. Вельмі спадабаліся песні ў выкананні Васіля Анатольевіча пад гітару, якія ён піша сам. Прагучалі песні “Посвящение деду”, “Жёлтый лист”, “Браво бис” і інш.
Алена Міхайлаўна Кіцко - настаўніца беларускай мовы і літаратуры піша вершы на беларускай мове. Да ўвагі аўдыторыі Алена Міхайлаўна прадставіла вершы “Любімы куток”, “Вечна ў сэрцы”.
З цікавасцю слухалі рабяты вершы работніка Кашчынскага КСЦ Жаны Іванаўны Чырвінскай “Ты снова уезжаешь", "Посвящение мужу” і інш.
Пасля сустрэчы вучні не хацелі развітвацца з гасцямі – задавалі пытанні, цікавіліся творчымі планамі. У іх памяці надоўга застануцца яркія ўспаміны аб паэтах–земляках, надоўга будуць помніць іх вершы і песні.
|