У рамках рэспубіканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” Альшанская сельская бібліятэка правяла для дзяцей малодшага ўзросту лато – папярэджанне “Парады ад Тушысціка”. Бібліятэкар разам з Тушысцікам яшчэ раз нагадалі правілы бяспекі і правілы паводзін на пажары.
Атрыманыя пытанні з лато патрабавалі хуткіх адказаў. Дзеці знаходзілі іх у коміксах на выставе “Свет без бяспекі” і ў кнізе Дурэка П.І. “Як зберагчы сябе ад бяды” і даходліва агучвалі іх. Гэта несумненна спрыяла ўмацаванню свядомасці, папаўненню ведаў і замацаванню практычных навыкаў пры пажары.
|