У аграгарадку Новая Зара 6 лютага на пляцоўцы каля бібліятэкі была арганізавана забаўляльная праграма для дзяцей “Масленіца прыйшла, нам бліны прынясла”. Бібліятэкар Кашчынскай бібліятэкі-філіяла №12 Жана Іванаўна Чырвінская пазнаёміла з традыцыямі масленічнага тыдня, затым усе прысутныя пачаставаліся прыгатаванымі на вогнішчы блінамі. Адным да спадобы былі бліны са смятанкай, другім - з павідлам.
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе "Хто хутчэй?”, у якасці прыза атрымлівалі масленічны блін. Запамінальнай падзеяй забаўляльнай праграмы стала традыцыйнае спаленне чучала Масленіцы і гуканне Вясны.
|