10:30 ГОЛАСАМ ДУШЫ І СЭРЦА | |
20 сакавіка ў Кашчынскай бібліятэцы прайшла паэтычная гасцёўня “Голасам душы і сэрца”, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы бібліятэкі – аматары паэзіі. Бібліятэкар адкрыла мерапрыемства вершам Яўгеніі Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві…”, затым расказала біяграфію паэтэсы, яе трагічны лёс. Надзея Захараўна Расанава з натхненнем дыкламавала вершы Надзеі Саковіч, Сяргея Грахоўскага, Эдзі Агняцвет. Потым гучалі вершы Рыгора Барадуліна, Еўдакіі Лось, Ніла Гілевіча, Святланы Цыунэль і асабітыя вершы.
| |
|