1 красавіка ў Кашчынскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп”. Прысвечана было мерапрыемства творчасці Я.Купалы і Я.Коласа - беларускім песнярам, якім у 2022 годзе спаўняецца 140 год з дня нараджэння. Бібліятэкар адкрыла пасяджэнне радкамі вершаваннай казкі Я. Коласа “Рак-вусач”: “Ну, пачнем мы казку так…”. Затым прысутных падзялілі на 2 каманды: “Каласок” і “Купалінка”. Каманды з задавальненнем слухалі і адказвалі на пытанні віктарыны “Шляхамі Купалы і Коласа”, чыталі вершы славутых паэтаў. Пасля вядучая зачытала вершаваны ўступ Я.Коласа да цыкла казак жыцця і некалькі казак (Хмарка, Стары лес, Чортаў камень, Балотны агонь). Члены каманд, паслухаўшы казкі, давалі адказ на галоўныя пытанні: “Хто з’яўляецца галоўнымі героямі коласаўскіх казак жыцця?”, і “І якія каштоўнасці аўтар імкнуўся сцвердзіць казкамі?” Перамогу атрымала каманда “Каласок”.
У гэты ж дзень бібліятэкар правяла экалагічную виктарыну “Птушыны спеў” (да Міжнароднага дня птушак). Перамогу ў віктарыне атрымаў вучань 5 класа Сарачынскі Віктар. На прыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі 1 квартала бягучага года”Актыўны чытач”. Грамату і салодкі прыз атрымала вучаніца 6 класа Асінская Крысціна.
|