08:07 АПАЛЕНЫЯ АФГАНСКІМ СОНЦАМ | |
Гутарка з паказам прэзентацыі “Апаленыя афганскім сонцам” прайшла ў Альшанскай сельскай бібліятэцы. Слайды прэзентацыі адзначылі гістарычнае значэнне афганскай вайны, расказалі аб тым, як мужна выконвалі свой вайсковы абавязак нашы салдаты. Бібліятэкар пазнаёміла з воінамі-інтэрнацыяналістамі, ўраджэнцамі Чашніцкага раёну, якія загінулі падчас баявых дзеянняў. Расказала аб памятным знаку воінам-інтэрнацыялістам (г.Новалукомль) і мемарыяльнай дошцы ў гонар капітана Млявага С.П. (г. Чашнікі). Зацікаўленасць у прысутных выклікала інфармацыя пра воінаў-землякоў Альшанскага сельскага Савета. Да мерапрыемства аформлена выстава-прэзентацыя “Ветэраны Афгана”, на якой змешчаны звесткі пра землякоў - удзельнікаў афганскай вайны.
| |
|