14 верасня ў Кашчынскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна зносін “Калі мы адзіны – мы непераможны”. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы падрастаючага пакалення і старэйшага ўзросту. Вядучая мерапрыемства расказала прысутным пра гісторыю ўзнікнення Дня адзінства, пра адзінства народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым усе разам абмяркоўвалі поспехі нашай рэспублікі за гады незалежнасці, задачы юных грамадзян нашай краіны ў сучасны час. Пасля прысутным былі раздадзены карткі са словамі: згуртаванасць, салідарнасць, узаемаразуменне, да якіх трэба было падабраць сінонімы.
...
Читать дальше »