16:37 ДЗЕНЬ АДЗІНСТВА | |
14 верасня ў Кашчынскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна зносін “Калі мы адзіны – мы непераможны”. На мерапрыемства былі запрошаны чытачы падрастаючага пакалення і старэйшага ўзросту. Вядучая мерапрыемства расказала прысутным пра гісторыю ўзнікнення Дня адзінства, пра адзінства народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым усе разам абмяркоўвалі поспехі нашай рэспублікі за гады незалежнасці, задачы юных грамадзян нашай краіны ў сучасны час. Пасля прысутным былі раздадзены карткі са словамі: згуртаванасць, салідарнасць, узаемаразуменне, да якіх трэба было падабраць сінонімы. Лепш за ўсіх з заданнем справіліся прадстаўнікі маладога пакалення. Закончылася мерапрыемства словамі вядучай: “Усміхніцеся адзін аднаму, калі вы ўсё зразумелі падчас нашай сустрэчы. Пацісніце рукі ў знак адзінства. Пажадайце адзін аднаму ўсяго добрага”.
| |
|