У Новалукомльскай гарадской бібліятэцы адбылося завочнае знаёмства “З народам і ўваскрэсну”, прысвечанае 480-годдзю з дня нараджэння Васіля Цяпінскага і Году малой радзімы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 11 “А” і 11 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Новалукомль”. Бібліятэкар чытальнай залы Іўко Ірына Мікалаеўна паведаміла вучням аб старонках жыцця і дзейнасці беларускага гуманіста-асветніка, пісьменніка Васіля Цяпінскага. На працягу ўсяго паведамлення на экране дэманстраваліся слайды.
Пасля гістарычнай даведкі вучням была прапанавана гульня-віктарына “Пісьменнасць”. Удзельнікі віктарыны па чарзе выбіралі на экране пытанне з колькасцю балаў ад 10 да 50
...
Читать дальше »