ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


10:33
З НАРОДАМ І ЎВАСКРЭСНУ

У Новалукомльскай гарадской бібліятэцы адбылося завочнае знаёмства “З народам і ўваскрэсну”, прысвечанае 480-годдзю з дня нараджэння Васіля Цяпінскага і Году малой радзімы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 11 “А” і 11 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Новалукомль”. Бібліятэкар чытальнай залы Іўко Ірына Мікалаеўна паведаміла вучням аб старонках жыцця і дзейнасці беларускага гуманіста-асветніка, пісьменніка Васіля Цяпінскага. На працягу ўсяго паведамлення на экране дэманстраваліся слайды.
Пасля гістарычнай даведкі вучням была прапанавана гульня-віктарына “Пісьменнасць”. Удзельнікі віктарыны па чарзе выбіралі на экране пытанне з колькасцю балаў ад 10 да 50 у наступных намінацыях: “Кнігі”, “Думкі вялікіх”, “Гісторыя пісьменнасці”, “Асветнікі”, "Францыск Скарына” і “Яны - твой гонар, Беларусь”. Прагучалі такія пытанні: “У чым асаблівасць выдадзенай Францыскам Скарынам “Бібліі”?”, “У 1562 г. у Нясвіжы была выдадзена кніга “Катэхізіс” (сімвал веры), якая з’яўлялася першай надрукаванай на беларускай мове кнігай на зямлі сучаснай Беларусі. Хто яе аўтар?” і інш. Па выніках гульні найбольшую колькасць балаў набраў 11 “А” класс, які і быў узнагароджаны дыпломам, атрымаўшы званне пераможцы.

Категория: Главные новости | Просмотров: 625 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 4.2/5

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Март 2020  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 134

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0