Ярка і запамінальна ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў Дзень непасед “Восеньскія забавы” ў межах канікулярнага тыдня "Ах! Как здорово! Как интересно!". Прыгожа, па-восеньскі, аформлена чытальная зала бібліятэкі. На выставе “Наши руки не для скуки” прадстаўлены тэматычныя кампазіцыі і самаробкі чытачоў, зробленыя з прыродных матэрыялаў, садавіны і гародніны: вусені з бульбы, каштанаў, жалудоў; лебедзь і “восень” з лісця; “смешарики” з яблыкаў; вожык з шышак; павук з каштанаў і г.д.. На мерапрыемства прыйшла восень – яскравая, рознакаляровая і запрасіла дзяцей на свята.
...
Читать дальше »