ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ

Втяпинскийасіль Цяпінскі – беларускі гуманіст і кнігавыдавец.
Цяпінскі (Цяпінскі-Амельянавіч) Васіль Мікалаевіч нарадзіўся ў 1530-1540 гг. у маёнтку Цяпіна ў Полацкім ваяводстве, цяпер в.Цяпіна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Першыя звесткі пра В.Цяпінскага адносяцца да 1560-х гг., калі ён разам з братам Жданам і Іванам называецца ў завяшчанні маці (1563) і ў дакументах судовага працэсу супраць Ю.Юсціновіча, які ў 1564 г. зрабіў напад на іх маёнтак Свіраны. У 1565 г. В.Цяпінскі служыў у падканцлера Я.Валовіча, у 1565 афіцэрам аршанскага старасты Ф. Клімы-Чарнабыльскага. На пачатку 1570-х, верагодна жыў у Валыні. У 1578 – падстараста аршанскі. У 1585 г. судзіўся з людзьмі кіеўскага мітрапаліта, магчыма да гэтага пэўны час жыў у Кіеве. Меў родавы маёнтак Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён), які ў канцы XVI ст. перайшоў ва ўладанне М.Стучкі. Валодаў таксама спадчынамі і набытымі маёнткамі Латыгалічы, Вярсоцкае і інш. У 1604 г. полацкі суд вёў працэс паміж сынамі В.Цяпінскага і яго жонкі князёўны Соф’і Жыжэмскай, на падзел яго спадчыны. Паводле знойдзенай у архіве судовай справы ён быў забіты племяннікамі ў 1599 ці 1600 г. паводле іншых крыніц ён загінуў значна пазней.
Васіль Цяпінскі быў вялікім аматарам кнігі, ён сабраў надзвычай вялікую і каштоўную бібліятэку. У канцы 1570-х гг. заснаваў у в.Цяпіна ўласную друкарню, магчыма перавёз туды частку Нясвіжскай Радзівілаўскай друкарні. У ёй каля 1580-га г. выдаў “Новы запавет”, або Тастамент. Кніга была выдадзена на царкоўнаславянскай мове з паралельным перакладам на тагачасную беларускую мову, выкананым самім В.Цяпінскім. Евангеллю папярэднічала яго прадмова, па нейкіх прычынах тады не надрукаваная. Яна вызначалася публіцыстычнай страснасцю, закранала хвалюючыя праблемы развіцця беларускай культуры.

Антановіч, Канстанцін. Рэгесты Цяпінскага / Канстанцін Антановіч // Культура.— 2009.— (№9).— С. 22.
Асветнік і гуманіст / падрыхт. Наталія Шырко // Чырвоны прамень.—2020.— 31 сакавіка.— (№26).— С.4.
Бабкова, В. Васіль Цяпінскі: новыя дакументы / В. Бабкова // Спадчына.— 1991.— (№3).— С.15 – 19.
Бабкова, В. Пра мяне / В. Бабкова // Крыніца.— 1995.— №4.— С.3-7.
Бележэнка, Барыс. Васіль з Цяпіна / Барыс Бележэнка // Краязнаўчая газета.— 2005.— (№42).— С.7.
Бележэнка, Барыс. Васіль з Цяпіна / Барыс Бележэнка // Народнае слова.— 2003.— 6 верасня.— С.5.
Беляжэнка, Барыс. Васіль Цяпінскі: “З народам я загіну, з народам і ўваскрэсну” / Барыс Беляжэнка // Віцебскі рабочы.— 1990.— 18 мая.— С.4.
Беляжэнка, Барыс. Запавет Васіля Цяпінскага / Барыс Беляжэнка // Чырвоны прамень.—1990.— 26 мая.— С.2.
Беляжэнка, Барыс. Тайна цяпінскіх могілак / Барыс Беляжэнка // Віцебскі рабочы.— 1989.— 1 верасня.— ( №168).— С.4.
Беляжэнка, Барыс. Цяпінскі волат / Барыс Беляжэнка // Віцебскі рабочы.— 2003.— 6 верасня.
Бізюк, Таццяна. Усё распрадаў, а Евангелле выдаў / Таццяна Бізюк // Сельская газета.— 2017.— 25 февраля.— (№23).— С.31.
Васіль Цяпінскі / стар.падрыхт  А. Якімцова // Чырвоны прамень.— 1988.— 19 ліпеня.
Ішчанка, Святлана. Евангелле Цяпінскага: вяртанне праз 5 стагоддзяў / Святлана Ішчанка  // Культура.— 2006.— 25 лютага – 3 сакавіка.— С.14.
Кавалеўскі, С. Край чашніцкі легендамі багаты… / С. Кавалеўскі // Народнае слова.— 2012.— 15 мая.— С.6.
Кандратовіч, І. Бацька і дзядзька Васіля Цяпінскага / І. Кандратовіч // Краязнаўчая газета.— 2018.— (№39). С.4.            
Клімаў, І. П.  Адносіны “ Евангелля” Васіля Цяпінскага да польскага перакладу Сымона Буднага 1570 – 1572гг. / І. П. Клімаў // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія, журналістыка, педагогіка.— 2013.— №2.— С.22-25.
Клімаў, І. П. Васіль Цяпінскі і яго перакладное “Евангелле” / І. П. Клімаў // Весці АН Беларусі.— 1997.— №4.— С. 103 - 106.
Клімаў, І. П. І ўсё ж Цяпінцы, а не Цяпіна / І. П. Клімаў  // Культура.— 2013.— 13 красавіка.— С.14.
Макарэвіч, Васіль. Вастрэй ад брытвы /  Васіль Макарэвіч  //  Літаратура і мастацтва.—  2006.— 24 лютага.—  С.7.
Міхно, У. Каровін  хутарок заміж фальварка Васіля Цяпінскага / У. Міхно // Чырвоны прамень.— 2002.— 17 верасня.— С.3.
Міхно, У. Народу свайму слугаваў / У.Міхно // Чырвоны прамень.— 2006.— 16 снежня.— (№149-150).— С.4.
На земле просветителя / стр. подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень.— 2017.— 28 сакавіка.— С.5.
Пушнякова, А. От криницы до фестиваля / А. Пушнякова // Витебские вести.— 2019.— 14 декабря.— С.16.
Рублевская, Л. Тайна человека в берете / Л.Рублевская // Советская Белоруссия.— 2016.— 27 мая.— С.8.
Саверчанка, І. В. Васіль Цяпінскі – кнігадрукар і пісьменнік / І. В. Саверчанка // Беларуская мова і літаратура.— 2006.— №11.— С.58-61.
Сакалоўскі, Уладзімір.  Другі палачанін у серыі “БібліяСлавіка” / Уладзімір Сакалоўскі // Культура.— 2006.— 25 лютага – 3 сакавіка.— (№8).— С.14.
Сакалоўскі, У. “Евангелле” Васіля Цяпінскага / У.Сакалоўскі // Літаратура і мастацтва.— 2006.—24 лютага.— С.7.
Симанович, Давид. У Цяпіне, на радзіме вялікага асветніка / Давид Симанович // Віцебскі рабочы.— 1990.— 13 чэрвеня.
Сурскі Я. Д. Новы дакумент Васіля Цяпінскага / Я. Д.Сурскі // Беларускі гістарычны часопіс.— 2017.— №11.— С.33.
Чаропка, Вітаўт. “З зычливасти  ку  моей отчизне» / Вітаўт Чаропка // Звязда.— 2018.— 10 ліпеня.— С.6.
Шырко, Наталія. Пра мінулае і сучаснае / Наталія Шырко // Чырвоны прамень.— 2020.— 24 сакавіка.— (№24).— С.2.
Януш, І. Васіль Цяпінскі / І. Януш // Лепельскі край.— 2010.— 19 студзеня.— С.2.

Категория: ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ ЧАШНИЧЧИНЫ | Добавил: olga (09.04.2019)
Просмотров: 1195

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0