ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


РЫГОР РЭЛЕС

рэлесРэлес Рыгор Львовіч нарадзіўся 23.04.1913 года ў г.Чашнікі Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. Бацька будучага паэта – Лейба Рэлес быў вучоным, адукаваным яўрэям і значную частку жыцця пражыў у “літоўскім Іерусаліме” – Вільна. Яго артыкулы і вершы на іўрыце друкаваліся ў яўрэйскіх газетах Санкт-Пецярбурга.
Лѐс закінуў бацьку Рыгора Рэлеса ў мястэчка Чашнікі, дзе ѐн жаніўся і стаў бацькам сямейства. Тут Лейба Рэлес стаў хатнім настаўнікам – меламедам. Ён вучыў дзяцей малітвам, вучыў іх чытаць і пісаць на роднай мове ідыш – мамелошн. Сям’я жыла бедна, і хлопчыку нярэдка прыходзілася дапамагаць бацьку.
Грамадзянская вайна і цяжкія пасляваенныя гады затармазілі вучобу Грышы Рэлеса. Ён сам падрыхтаваўся да школы і пайшоў адразу ў пяты клас. Дабратворна сказаўся ўплыў бацькі. Хлопчык захапіўся літаратурай. Пры беларускай сямігодцы у Чашніках быў літаратурны гурток,. актыўным членам якога стаў падлетак Грыша Рэлес. У школьнай насценнай газеце, якую выпускалі члены гуртка, з’явіліся першыя вершы Грышы. Яны былі на беларускай мове.
У 1930 годзе Грыша Рэлес апублікаваў свой першы верш у яўрэйскай маладзѐжнай газеце “Юнгер арбайтер”. Ён называўся “Гей ло мір гейн” (“Давайце ісці разам”) і прысвячаўся першай пяцігодцы. У той час ѐн быў вучнем 7-га класа.
У 1930-1933 гадах Рыгор Рэлес вучыўся ў Віцебскім яўрэйскім педагагічным тэхнікуме і адначасова друкаваў свае вершы на яўрэйскай старонцы абласной газеты “Віцебскі рабочы”, якая выходзіла адзін раз у тыдзень. Пачынаючы з 1931 года, практычна на кожнай яўрэйскай старонцы друкаваліся вершы Рэлеса.
Пасля Рыгор Рэлес вучыўся на яўрэйскім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага. у 1937-1941 гг. працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах Слуцка і Навагрудка. З чэрвеня 1941 г. – у Савецкай Арміі, а з 1942 г. – адказны сакратар шматтыражнай газеты “Строитель”. У 1945 – 1947 гг. быў літработнікам у рэдакцыі піянерскай газеты “Зорька”, а ў 1947 – 1973 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў вячэрніх школах рабочай моладзі ў Мінску.
Па рэкамендацыі вядомых яўрэйскіх паэтаў Ізі Харыка і Зэліка Аксельрода і літаратуразнаўцы Якава Бранштэйна у 1934 годзе 21-гадовага Рыгора Рэлеса прымаюць у яўрэйскую секцыю Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У сумна славутым 1937 годзе Рэлес заканчвае Мінскі педагагічны інстытут імя А.М.Горкага.
Пасля вучобы Рыгор Львовіч апынуўся ў Слуцку, дзе пачынае працаваць спачатку настаўнікам яўрэйскай мовы і літаратуры яўрэйскай школы, а затым завучам 6-й няпоўнай сярэдняй школы, дзе ѐн ужо выкладаў рускую мову і літаратуру.
Працаваў нядоўга ў Мінску. Тэрмінова спатрэбіўся настаўнік яўрэйскай мовы і літаратуры ў яўрэйскай школе горада Навагрудка. Даведаўшыся, што Рыгор Львовіч з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Навагрудскі райком партыі прызначыў яго па сумяшчальніцтву рэдактарам раѐннага радыѐвяшчання.
Знамянальнай падзеяй ў жыцці Рыгора Львовіча стаў выхад першага зборніка яго вершаў у 1939 годзе. Ён насіў сімвалічную назву “Онгейб”, што ў перакладзе на беларускую мову азначала “Пачатак”. Другі зборнік вершаў на ідыш,. які таксама выйшаў у Мінску ў 1941 годзе, называўся проста “Лідэр” (“Вершы”).
Хутка Рыгор Львовіч быў прызваны ў 3-і Мінскі зборны полк. Восенню 1941 года Рыгор Львовіч быў накіраваны на будаўніцтва новых шахт на Паўночным Урале. З снежня 1941 да 1945 года паэт працаваў адказным сакратаром газеты “Строитель» у горадзе Грамячынску (сучаснага Пермскага краю).
У 1961 годзе ў перакладзе на беларускую мову выйшла кніга вершаў “Бяроза пад вакном”. Пастаянна друкаваўся на старонках яўрэйскага часопіса “Саветыш Геймланд” (“Савецкая Радзіма”, Масква).
Першая аповесць “Пра тое, чаго не ведаюць вучні” надрукавана ў 1955 г. у часопісе “Полымя” у перакладзе на беларускую мову. Аўтар аповесці “Записки моего коллеги” (1960), “Через трудный порог”, (1976), зборнікаў прозы “Друзья и знакомые” (1963), “За тесными партами” (1966), “В родном уголке” (1972), “Под каждой крышей” (1979).

18 верасня 2004 года - на 92-м годзе жыцця Рыгора Рэлеса не стала.

Літаратура:
Іванова, Г. “ Цяпер так….” / Г.Іванова // Народнае слова.— 2013.— 7 мая.— С.7.
Іофе, Э. Рыгор Рэлес: вядомы і невядомы / Э.Іофе // Полымя.— 2013.— №4.— С.145-158.
Лободенко, Г. “ Для мяне іграў Галубок…” / Г. Лободенко // Белорусская деловая газета.—2003.— 23 апреля.— С.13.
Лободенко, Глеб. Гирш Релес читает Библию в оригинале / Глеб Лободенко // Комсомольская правда в Белоруссии .— 2004.— 13 августа.— С.20—21.
Міхно, У. Там, дзе раслі бярозы светлыя… / У.Міхно // Чырвоны прамень.— 2007.— 8 студзеня.— С.2.
Моё местечко – Чашники / матер. подгот. Ирина Торбина // Чырвоны прамень.— 2013.— 15 студзеня.— С.3.
Над рекой Ульянкой / подгот. И. Торбина // Чырвоны прамень.— 2013.— 12 сакавіка.— С.4.
Пастернак, Т. Верность родной культуре /  Т.Пастернак  // Народнае слова.— 1998.— 2 чэрвеня.— С.5.
Судьбы связующие нити / подгот. И.Торбина // Чырвоны прамень.— 2013.— 30 красавіка.— С.4.
Категория: ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ ЧАШНИЧЧИНЫ | Добавил: olga (11.04.2019)
Просмотров: 1114

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0