ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ЯНКА ЖУРБА

Сапраўднае прозвішча Івашын Іван Якаўлевіч. Нарадзіўся 18 (30) красавіка 1881 года ў вёсцы Купніна Лепельскага павета, цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці ў беднай сялянскай сям’е, якая складалася з 12 чалавек.
У 1898 годзе Янка паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерніі. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасля вучобы Іван Якаўлевіч выкладаў рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 года настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губерніі. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, быў настаўнікам музыкі і спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку. Памёр 7 студзеня 1964 годзе.
Друкавацца пачаў у рускіх выданнях з 1902 года. Першы верш Янкі Журбы “На беразе Дзвіны” быў змешчаны ў газеце “Наша ніва” (1909). У дакастрычніцкай паэзіі Я.Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне рэвалюцыйных ператварэнняў.
У паслярэвалюцыйны час пачаў друкавацца з 1921 г . у газеце “Савецкая Беларусь”, з 1922 – у часопісе “Полымя” і інш. Першая паэтычная кніга “Заранкі” выйшла ў Мінску ў 1924 годзе. У 1950 выйшлі з друку “Выбраныя творы” Я.Журбы, а потым і некалькі паэтычных кніг, сярод якіх зборнік вершаў для дзяцей.

Категория: ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ ЧАШНИЧЧИНЫ | Добавил: olga (09.04.2019)
Просмотров: 13

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 41

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0