ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ГЕНАДЗЬ ПАШКОЎ

пашкоуПашкоў Генадзь Пятровіч нарадзіўся 23 сакавіка 1948 г. Дзяцінства Г.Пашкова праходзіла на ўлонні вясковых краявідаў вёскі з такой мілагучнай і паэтычнай назвай Малыя Ліпавічы, што знаходзіцца ў Чашніцкім раёне на Віцебшчыне. Бацька Г.Пашкова, Пётр Трафімавіч за час вайны страціў здароўе і часта ляжаў у шпіталях. Маці, Марыя Харытонаўна, па прафесіі была настаўніцай.
На пачатку пяцідзесятых, сям'я пераехала ў Смаргонскі раён, у вёску Войстам, што на Гродзеншчыне.
Першыя вершы паэта пабачылі свет у калектыўным зборніку маладых універсітэцкіх паэтаў «Узлёт» (1967).
У 1971 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач на Беларускім радыё.
У 1972г. атрымаў запрашэнне на працу - у рэдакцыю часопіса “Полымя” і штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”. Выбраў “Полымя”. Працаваў на два аддзелы – паэзіі, які ўзначальваў Анатоль Вялюгін, і нарыса з публіцыстыкай – на чале з Іванам Чыгрынавым.
З 1979г. у “Полымі” быў намеснікам галоўнага рэдактара.
У канцы 80-х Г.Пашкоў быў абраны сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў. З 1989г. працаваў кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ.
Быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Тэатральная Беларусь”. Рэдагаваў недзяржаўную “Цэнтральную газету”. З лютага 1996 года Г. Пашкоў – галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя”.
У друку выступае з 1967г. Выдаў зборнікі паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), “Журавіны востраў” (1988). Выйшаў лірычна-дакументальны дзённік “Палескія вандроўнікі” (1998), зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), “Пціч” (1991), “Зорнае поле” (1999), кніга нарысаў «Будзень як свята» (1977).
Г.Пашкоў – адзін з аўтараў дакументальнага фільма “Я зямлю люблю так…”
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі» (Мінск, 1979). У 1998 г. стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998). Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2013 года). Член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1996).
З 1996 па 2008 год - галоўны рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. З 2008 года - першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Да 2017г. з’яўляўся намеснікам кіраўніка Саюза пісьменнікаў Беларусі.

ЛІРАТАРУРА
Александровіч, Ю. Каб людзьмі звацца... /  Ю. Александровіч // Чырвоны прамень– 2003. – 6 верасня. – С. 2. 
Астраух, А. «Веча радзімых бяроз» / А. Астраух // Маладосць. – 2003. – № 12. – С. 118–130.
Астраух, А. Не перапішаш лёс на чыставік / А. Астраух // Беларуская думка. – 2001. – № 10. – С. 175–182.
Гарадніцкі, Яўген. “ Аснова ўсіх асноў – жанчына, зямля, радзіма…” / Яўген Гарадніцкі // Роднае слова.— 2008.— №3.— С.10-13.
Зіма з рабінзонамі  // Літаратура і мастацтва .— 2012.— 7 снежня.— С.9.
Камейша, Казімір. Толькі сваёй дарогай / Казімір Камейша // Звязда.— 2013.— 26 сакавіка — (№55).— С.3.
Клемянок,  Ала.  “ Не дай мне, Божа, старцам стаць душою! “ / Ала Клемянок // Літаратура і мастацтва.— 2018.— 30 сакавіка.— (№12).— С.4.
Макарэвіч, В. Па той бок вясёлкі... / В. Макарэвіч // Маладосць. – 2013. – № 3. – С. 108–115.
Пашков, Геннадий. [Вершы]  / Геннадий Пашков  // Белая вежа.— 2015.— №7.— С.5-11.
Пашков, Геннадий. Колокола юности : стихотворение / Геннадий Пашков  // Нёман.— 2015.— №11.— С.26.-31.
Пашкоў, Генадзь. Веча радзімых бяроз : [вершы] / Генадзь Пашкоў //  Беларуская думка.— 2003.— №4.— С,169—172.
Пашкоў, Г. Вытокі – у нашай спадчыне / Г.Пашкоў; гутарыла  І.Тулупава // Літаратура і мастацтва.—2010.— 19 лістапада.— (№46).— С.4.
Пашкоў, Генадзь . Глыбока неба налітае сінькаю… : [вершы ]/ Генадзь Пашкоў // Літаратура і мастацтва.— 2013.— 26 красавіка.— (№17).— С.6.
Пашкоў, Г. Журавінавы востраў : кніга паэзіі / Г.Пашкоў .— Мінск.: Маст.літ., 1998.
Пашкоў, Г. Радзіма ўсёабдымная /  Г.Пашкоў ; гутарыў А. Русецкі // Літаратура і мастацтва.— 2013.—  22 сакавіка.— (№12).— С.8.
Пашкоў, Генадзь. Снегапад  вяртання : [верш ]  / Генадзь Пашкоў  // Белорусская нива.— 2008.— 16 февраля.— (№31).— С.1.
Пашкоў, Генадзь. Сцежка юнацтва : [верш ]  / Генадзь Пашкоў // Чырвоны прамень.— 1995.— 4 лістапада.
Пашкоў, Г. Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г.Пашкоў .— Мінск.: Маст.літ., 2006.
Рублевская, Людмила. Энциклопедия – это звучит гордо / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия.— 2004.— 17 августа.— С.4.
Саверчанка, І. Душою – лірык, розумам – філосаф! / І. Саверчанка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 22 сакавіка. – С. 4.
Савіцкі, Алесь. На песнях журбы гадаваны  / Алесь Савіцкі // Літаратура і мастацтва.— 2008.— 28 сакавіка.—(№13).
Саверчанка, Іван. Энергія паэтычнага слова / Іван Саверчанка // Літаратура і мастацтва.— 2018.— 30 сакавіка.— (№12).— С.4.
Сенаторова, Надежда. И радость, и счастье , и грусть… / Надежда Сенаторова // Нёман.— 2007.— №3.— С.179-182.
Строк,Святлана. За высокія  дасягненні / Святлана Строк // Літаратура і мастацтва.— 2013.— 13верасня.— (№36).— С.1.
Стукалова, Наталья.  Геннадию Пашкову – 71 / Наталья Стукалова // Чырвоны прамень.— 2019.— 23 сакавіка.— (№24).— С.5.
Шагойка,Лідзія. Світальныя дарогі Генадзя Пашкова / Лідзія Шагойка // Краязнаўчая газета.— 2013.— (№18).— С.3.

Категория: ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ ЧАШНИЧЧИНЫ | Добавил: olga (15.04.2019)
Просмотров: 1587

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 137

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0