ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


АЛЕСЬ ШАШКОЎ

шашкоуШашкоў Алесь, нарадзіўся 3 студзеня 1923 г. у вёсцы Раманаўшчына Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька пісьменніка, масквіч Андрэй Шашкоў, разам з сям’ёй уцёк ад голаду з першапрастольнай аж у Беларусь. Так Андрэй Васільевіч з жонкай Аграфенай Сяргееўнай, разанскай сялянкаю, ратавалі сваю сям’ю, адзінаццаць дзяцей. Паспытаў галоднага дзяцінства і Алесь.
Сямігодку скончыў ў в.Пуські, а ў восьмы клас пайшоў у Замацкую школу. Да вучобы Алесь Шашкоў быў здатны і неўзабаве скончыў  Чашніцкую сярэднюю школу (1941).
У пачатку вайны пайшоў у Савецкую Армію, але атрымаў цяжкае раненне і быў камісаваны. Вайну не камісуеш – Алесь Шашкоў зноў вяртаецца  на фронт. Удзельнічаў у баях на Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускіх франтах. Двойчы паранены.  Дзень Перамогі сустрэў пад Берлінам. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі. Усяго болей за 20 узнагарод.
Пасля дэмабілізацыі (1947) - адказны сакратар чашніцкай раённай газеты «Сцяг сацыялізма». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». У 1951 г. зноў быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў карэспандэнтам армейскай газеты «Сталінскі воін» да 1953 г. У 1953-1954 гг. - загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1954 г. - рэдактар аддзела часопіса «Калгаснік Беларусі». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959), завочна - маскоўскі Літаратурны інстытут (1961). Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, галоўным рэдактарам у Міністэрстве культуры БССР, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Народная асвета» (да 1965).
Першая ўдалая спроба пяра атрымалася ў Алеся Шашкова яшчэ да вайны, калі школьнікам дасылаў занатоўкі ў раённую газету.
Творчую працу пачаў у 1947 г.  як дзіцячы пісьменнік. Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Змена» (1951), «Белы камень» (1953), «На рачных плёсах» (1956), «Лань - рака лясная» (1960, 1979), «На вадзе і такое здараецца» (1966).
Ваенная проза пісьменніка, як правіла, аўтабіяграфічная. Гэта зборнікі апавяданняў «Абуджэнне» (1955), «Ранняй вясной» (1957), «Сонца тушыць зоркі» (1959), раманы «Навальніца спее ў цішыні» (1969) і «Спытай сваё сэрца» (1972). У 1983 г. выйшла кніга прозы «Спытай сваё сэрца. Навальніца спее ў цішыні».
Памёр у 2016 годзе.

Літаратура:
Известный и неизвестный Алесь Шашков / стр.подгот. Ирина Торбина // Чырвоны прамень.— 2016.— 31 мая.— (№42).— С.5.
Міхно, Уладзімір. На родным беразе / Уладзімір Міхно // Чырвоны прамень.—  2005.— 16 ліпеня.— С.3.
Стукалава, Наталля.  Алесь Шашкоў // Наталля Стукалава // Чырвоны прамень.— 2019.— 3 студзеня.— (№1).— С.5.
Торбина, Ирина. Военные были Алеся Шашкова  / Ирина Торбина // Чырвоны прамень.— 2016.— 7 мая.— (№35).— С.5.
Торбина, И. Любовь и боль Алеся Шашкова / И.Торбина //  Віцьбічы = Витьбичи.— 2021.— 23 января.— С.7.
Торбіна, І. Пісьменнік-ветэран  Алесь Шашкоў / І. Торбіна // Чырвоны прамень– 2010. – 12 мая. – С. 3.

Категория: ЗНАМЕНИТЫЕ ЛЮДИ ЧАШНИЧЧИНЫ | Добавил: olga (15.04.2019)
Просмотров: 1095

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 127

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0