Категории
НАША БУДУЧЫНЯ Ў НАШЫМ МІНУЛЫМ
Сцэнарый праведзення раённага патрыятычнага конкурсу
“Наша будучыня ў нашым мінулым” (у рамках святочных мерапрыемстваў да Фестываля Васіля Цяпінскага і да Году гістарычнай памяці) Месца правядзення: дзяржаўная установа культуры "Чышніцкі раённы центр культуры і народнай творчасці"
Дата правядзення: 28.05.2022 г. Вядучы 1: Добры дзень, чашніччане! Вядучы 2: Добры дзень, паважаныя госці! Вядучы 1: Мы рады бачыць вас на раённым патрыятычным конкурсе “Наша будучыня ў нашым мінулым”, які мы прысвячаем нашай любай Беларусі, бязмернай мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Вядучы 2: “Маленства край” – такімі словамі вітае наш конкурс навучэнец эстраднага аддзялення Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў. Вядучы 1: Сустракайце! На сцэне Зянько Павел. Гучыць песня:“Маленства край” Вядучы 2: Як у любым конкурсе, у нас ёсць удзельнікі, гледачы, і справядлівае і кампетэнтнае журы. Вядучы 1: Святлана Аляксандраўна Латыголец, намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага райвыканкама. Вядучы 2: Марына Віктараўна Шостак, старшыня Чашніцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Вядучы 1: Алена Леанідаўна Мядзюк, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Вядучы 2: Вольга Уладзіміраўна Будко, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў”. Вядучы 1: Сугакова Марына Рыгораўна – настаўнік харэаграфічнага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі “Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў”. Вядучы 2: Журы будзе ацэньваць удзельнікаў па намінацыях: “Патрыятычны верш”, “Беларускі народны танец”, “Беларускі народны стылізаваны танец” і “Ваенна-патрыятычны танец”. Вядучы 1: Радзіма - колькі сэнсу ў адным слове. Прыгожую назву мае наша Радзіма, светлае ў яе імя – Белая Русь, Беларусь. Вядучы 2: Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Вядучы 1: А яшчэ мы завём яе Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў. Вядучы 2: Так з чаго пачынаецца Радзіма? З роднага слова, з песні маці, з традыцыйных нацыянальных танцаў. Вядучы 1: Беларуская нацыянальная харэаграфія захавала багатую творчую спадчыну мінулага. Усім нам знаёмы такія беларускія народныя танцы як “Лявоніха”, “Бульба”, “Крыжачок”. Вядучы 2: І зараз мы маем магчымасць дакрануцца да прыгажосці нашай краіны праз вершы і танцы, якія прапануюць нам удзельнікі конкурсу. Вядучы 1: Сустракаем нашых ўдзельнікаў! Васілеўскі Ягор, вучань 9 класа “Сярэдняя школа №2 горада Новалукомля” з аўтарскім вершам “Мой родны край”. Чытальнік: Васілеўскі Ягор (Аўтарскі верш “Мой родны край”) Вядучы 2: Беларускі народны танец “Козачкі” выконвае харэаграфічны калектыў “Вясёлка” Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў. Танец: Калектыў “Вясёлка” Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў, танец “Козачкі”. Вядучы 1: Удзельнік конкурсу, Калодкін Глеб, яслі-сад №6 горада Чашнікі, верш Віктара Бокава “Какая наша Родина”. Чытальнік: Калодкін Глеб (верш Віктара Бокава “Какая наша Родина”) Вядучы 2: Беларускі народны танец “Расшугалец” выконвае харэаграфічны калектыў “Сударушка” “Сярэдняя школа №2 горада Новалукомля”. Танец: харэаграфічны калектыў “Сударушка” танец “Расшугалец” Вядучы 1: Верш Танюшы Піраговай “Родина моя - Беларусь” выконвае Масюта Аляксандра, яслі-сад №4 горада Чашнікі. Чытальнік: Масюта Аляксандра (Верш Танюшы Піраговай “Родина моя - Беларусь”) Вядучы 2: Беларускі народны танец “Таўкачыкі” выконвае харэагэафічны калектыў “Вясёлка” “Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў”. Танец: харэагэафічны калектыў “Вясёлка” танец “Таўкачыкі”. Вядучы 1: У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў – гэта Якуб Колас і Янка Купала, 140-годдзе якіх мы адзначаем у гэтым годзе. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова. Вядучы 2: Верш Янкі Купалы “Спадчына” выконвае Донюш Дар’я, Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Чытальнік: Донюш Дар’я (Верш Янкі Купалы“Спадчына”) Вядучы 1: Харэаграфічны калектыў “Пёрышка” Новалукомльскай дзіцячай школы мастацтваў выконвае беларускі народны танец “Беларуская полька”. Танец: харэаграфічны калектыў “Пёрышка”, танец “Беларуская полька”. Вядучы 2: Урывак з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” “О, край родны, край прыгожы” чытае Паршына Паліна, Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Чытальнік: Паршына Паліна (Урывак з паэмы Якуба Коласа“Сымон-музыка”“О, край родны, край прыгожы”) Вядучы 1: Беларускі народны танец “Дудаўка” выконвае харэаграфічны калектыў “Вяселка” Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў. Танец: харэаграгфічны калектыў “Вяселка” танец “Дудаўка” Вядучы 1: Сустракаем Анастасію Латыголец дзіцячы сад №6 горада Чашнікі з вершам “Зямля з блакітнымі крыламі”. Чытальнік: Латыголец Анастасія (верш “Зямля з блакітнымі крыламі”) Вядучы 2: Выступае Мацарская Віталія, вучаніца 5 класа сярэдняй школы №1 горада Новалукомля імя Дуброўскага з вершам Кастуся Цвіркі “У кнігарні”. Чытальнік: Мацарская Віталія (верш Кастуся Цвіркі “У кнігарні”) Вядучы 1: У беларускай традыцыйнай харэаграфіі ёсць шмат танцаў, якія перадюць з,явы прыроды, рух розных жывел, музычныя інструменты. На сцэне харэаграфічны калектыў “Рытм” Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі з беларускім стылізаваным танцам “Ярыла”. Танец: харэаграфічны калектыў “Рытм”, танец “Ярыла”. Вядучы 1: Харэаграфічны калектыў “Пёрышка”, “Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў”, выконвае беларускі стылізаваны танец “Вербачкі”. Танец: харэаграфічны калектыў “Пёрышка”, танец “Вербачкі”. Вядучы 2: Беларускі стылізаваны танец “Сонейка” выконвае харэаграфічны калектыў “Сударушка”, “Сярэдняя школа №2 горада Навалукомля”. Танец: харэаграфічны калектыў “Сударушка”, танец “Сонейка”. Вядучы 1: Шматпакутная зямля Беларусі… Суровым экзаменам на мужнасць і трываласць нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Памяць пра яе пакуты ў гады вайны перадаецца нашым народам з пакалення ў пакаленне і перажыве стагоддзі. Вядучы 2: На сцэну запрашаюцца Аляшкоўская Аліса і Сінькевіч Аляксей, яслі-сада №3 горада Чашнікі, з вершам Булата Акуджавы “До свидания, мальчики”. Чытальнік: Аляшкоўская Аліса і Сінькевіч Аляксей (верш Булата Акуджавы “До свидания, мальчики”), музычнае суправаджэнне. Вядучы 1: Сустракайце! Харэаграфічны калектыў “Рытм” Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі” выконвае ваенна-патрыятычны танец “Жураўлі”. Танец: харэаграфічны калектыў “Рытм”, танец “Жураўлі” Вядучы 2: У выкананні Касенковай Алены Валянцінаўны, Новалукомльскі Дварэц культуры, гучыць аўтарскі верш “Старая сасна”. Чытальнік: Касенкова Алена Валянцінаўна (аўтарскі верш “Старая сасна”) Вядучы 1: Салдацкія маці... Гэта яны выгадавалі і выхавалі байцоў, якія ў цяжкую для радзімы гадзіну ўсталі на яе абарону. Гэта яны праводзілі дзяцей на фронт, перахрысціўшы іх перад далёкай дарогай. Гэта яны не спалі начамі і чакалі лістоў з фронту, з трывогай і надзеяй сустракаючы паштальёна. Запрашаем навучэнку сярэдняй школы №1 горада Чашнікі Латыголец Кацярыну, у яе выкананні гучыць верш Андрэя Дзіменцьева “Баллада о матери”. Чытальнік: Латыголец Кацярына (верш Андрэя Дзіменцьева “Баллада о матери”) Вядучы 2: На сцэне Падалец Андрэй, сярэдняя школа №1 горада Чашнікі, з вершам Вольгі Кіеўскай “Баллада о матери”. Чытальнік: Падалец Андрэй (верш Вольгі Кіеўскай “Баллада о матери”) Вядучы 1: Жанчыны адгрымелай вайны... Цяжка знайсці словы, вартыя таго подзвігу, што яны здзейснілі. Выступае Тамара Радкевіч, удзельнік народнага аматарскага аб’яднання паэтаў “Млын” Новалукомльскага Дварэца культуры, верш Юліі Друнінай “Зинка”. Чытальнік: Радкевіч Тамара (верш Юліі Друнінай “Зинка”), музычнае суправаджэнне Вядучы 2: З памяці чалавецтва не згладзіліся і ніколі не згладзяцца жахлівыя злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Запрашаем на сцэну Сілюкову Раісу Міхайлаўну, бібліятэкара Альшанскай сельскай бібліятэкі, верш Эдуардаса Межэлайціса “Пепел”. Чытальнік: Сілюкова Раіса Міхайлаўна (верш Эдуардаса Межэлайціса “Пепел”), музычнае суправаджэнне Вядучы 1: На сцэне вучаніца 4-га класа сярэдняй школы №2 горада Новалукомля Сакалоўская Сафія з вершам Вольгі Мальцавай “Забыть не вправе”. Чытальнік: Сакалоўская Сафія (верш Вольгі Мальцавай “Забыть не вправе”), музыкальнае суправаджэнне Вядучы 2: У выкананні Дар’і Кашанок, бібліятэкара цэнтральнай раённай бібліятэкі, прагучыць верш Наталлі Васілевіч “Сквозь вечность”. Чытальнік: Дар’я Кашанок (верш Наталлі Васілевіч “Сквозь вечность”) Вядучы 1: Дзеці вайны - самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Прыйшла гадзіна, і яны паказалі, якім вялізным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі ў ім ёсць любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Іх пасталелае дзяцінства напоўнена цяжкімі выпрабаваннямі, такімі, што і прыдумаць нават вельмі цяжка. Вядучы 2: Выступае Чэкліна Дар’я, вучаніца Чашніцкай гімназіі з вершам Аркадзя Куляшова “Баллада о четырёх заложниках”. Чытальнік: Чэкліна Дар’я (верш Аркадзя Куляшова “Баллада о четырёх заложниках”) Вядучы 1: У выкананні Сакалоўскай Эвяліны, Новолукомльская гарадская бібліятэка, гучыць верш Мусы Джаліля “Варварство”. Чытальнік: Сакалоўская Эвеліна (верш Мусы Джаліля “Варварство”), музычнае суправаджэнне Вядучы 2: Таксама верш Мусы Джаліля “Варварство” для ўдзелу ў конкурсе выбрала і Мішулкова Аліна, Чашніцкая гімназія, 10 клас. Запрашаем! Чытальнік: Мішулкова Аліна (верш Мусы Джаліля “Варварство”) Вядучы 1: На вайне загінулі мільёны дзяцей. Мы павінны памятаць іх усіх: спаленых, расстраляных, павешаных, забітых і бомбай, і куляй, і голадам, і страхам. У выкананні Секіра̐ш Анастасіі гучыць верш Мусы Джаліля “Чулочки”. Чытальнік: Секіраш Анастасія (верш Мусы Джаліля “Чулочки”) Вядучы 2: У Берліне быў скончаны доўгі шлях да Перамогі - доўгая крывавая дарога да міру, да неўміручасці подзвігаў ваеннага пакалення. Наперадзе была толькі мірная праца, шчаслівае жыццё народа і квітнеючы май. Сустракаем харэаграфічны калектыў “Рытм” Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі з ваенна-патрыятычным танцам “Месяц май”. Танец: харэаграфічны калектыў “Рытм” танец “Месяц май”. Вядучы 1: Як добра, што сёння мы можам вывучаць вайну, гартаючы старонкі кніжак. Як добра, што дзякуючы подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў, нам пашчасціла нарадзіцца ў мірны час. Вядучы 2: Сустракаем самага юнага ўдзельніка конкурсу Бурака Івана з вершам Андрэя Багаслоўскага “Рисуют мальчики войну”, яслі-сад №3 горада Чашнікі. Чытальнік: Бурак Іван (верш А.Багаслоўскага “Рисуют мальчики войну”), музычнае суправаджэнне, прэзентацыя. Вядучы 1: У выкананні вучаніцы 5 класа Долгай Яўгеніі, “Чашніцкая гімназія”, гучыць верш Эдзі Агняцвет “Беражы зямлю і неба”. Чытальнік: Долгая Яўгенія (верш Эдзі Агняцвет “Беражы зямлю і неба”) Вядучы 2: Вось і выступілі ўсе канкурсанты. Да работы прыступае наша паважанае журы, якое праз некалькі хвілін падвядзе вынікі. А каб Вы не сумавалі Вашай увазе прапаноўваем выступленне салістаў эстраднага аддзялення Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў. Сустракаем! Агарак Аліна з песняй “Маці зямлі”. Песня: “Маці зямлі”Агарак Аліна Вядучы 1: На сцэне Выдрэнка Ілля з песняй “Два арла”. Песня: “Два арла”Выдрэнка Ілля Вядучы 2: У выкананні Выдрэнка Іллі гучыць песня “Прадедушка”. Песня: “Прадедушка” Выдрэнка Ілля Вядучы 1: Песню “Тарэра” выконвае Доўгая Дар,я. Песня: “Тарэра” Доўгая Дар,я Вядучы 2: На сцэну запрашаецца журы для падвядзення выніку конкурсу і ўзнагароджвання пераможцаў. Журы на сцэне узнагароджвае пераможцаў Вядучы 1: Калі ласка, заставайцеся на сцэне для агульнага фота на памяць…. Фота на памяць с пераможцамі. Калі ласка, заставайцеся на сцэне. Агульнае фота на памяць. Фота на памяць спачатку журы з пераможцамі, а потым агульнае фота Вядучы 1: А зараз разам з навучэнцамі эстраднага аддзялення “Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў” прапануем праспяваць фінальную песню “Гэта мая Беларусь”. Гучыць песня: “Гэта мая беларусь” | |
Категория: СЦЕНАРНЫЕ РАЗРАБОТКИ | Добавил: olga (30.05.2022) | |
Просмотров: 143 |