Категории
НАМ МІР ЗАВЕШЧАНА БЕРАГЧЫ
Сцэнарый праведзення раённага конкурсу чытальнікаў
“Нам мір завешчана берагчы” (у рамках святочных мерапрыемстваў да Фестываля Васіля Цяпінскага і да Года міру і стварэння) Вядучы 1: Добры дзень, чашніччане!
Вядучы 2: Добры дзень, паважаныя госці! Вядучы 1: Мы рады бачыць Вас на раённым конкурсе чытальнікаў “Нам мір завешчана берагчы”, які мы прысвечаем нашай любай Беларусі, гераічным старонкам гісторыі Беларусі, тэме Вялікай Айчыннай вайны, грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі, тэме міру і стварэння. Вядучы 2: Як у любым конкурсе, у нас ёсць удзельнікі, гледачы, і справядлівае і кампетэнтнае журы. Вядучы 1: Валянціна Яфімаўна Быстрымовіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы, рэдактар аддзела журнала “Алеся”, старшыня журы. Вядучы 2: Наталля Аляксееўна Васілевіч – дырэктар дзяржаўнай установы “Новалукомльскі Палац культуры”. Вядучы 1: Алена Леанідаўна Мядзюк – дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Вядучы 2: Вольга Уладзіміраўна Будко – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Чашіцкая дзіцячая школа мастацтваў”. Вядучы 1: Наталля Вячаславаўна Іванова – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, старшыня Чашніцкага раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі спорта і турызма. Вядучы 2: Журы будзе ацэньваць удзельнікаў у трох узроставых групах: ад 10 да 15 гадоў; ад 15 да 31 года; ад 31 года – і старэй. Вядучы 1: Радзіма – колькі сэнсу ў адным слове. Прыгожую назву мае наша Радзіма, светлае ў яе імя – Белая Русь, Беларусь. Вядучы 2: Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Вядучы 1: А яшчэ мы завём яе Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іх бацькоў – нашых дзядоў. І так – аж ад самых далекіх продкаў. Вядучы 2: Што такое Бацькаўшчына, знаеш? Гэта рэчка, сцежачка лясная, Гэта ў лузе залатая пчолка, А ў вачах тваiх – вясёлка. Бацькаўшчына – гэта дом твой, школа, Гэта песнi, што гучаць наўкола. Вядучы 1: На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя васількі. Беларусь – наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? 3 песні маці, з роднага слова. Вядучы 2: Сустракаем удзельніка конкурса Тоўпінец Вольгу Міхайлаўну, выхавальніка дашкольнага выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №3 г. Чашнікі” з вершам Наталлі Васілевіч “Беларусь моя”. 1.Чытальнік: Тоўпінец Вольга Міхайлаўна верш “Беларусь моя” Наталлі Васілевіч, музычнае суправаджэнне. Вядучы 1: Чалавек нараджаецца, каб жыць, і галоўнае месца ў яго жыцці займаюць сям’я, праца, служэнне Айчыне. Родная маці, дом, дзе ты нарадзіўся і вырас, сябры дзяцінства, любімыя кнігі і гульні – такія простыя, цёплыя, чалавечыя каштоўнасці становяцца асновай сапраўднага кахання да Радзімы. Яны належаць кожнаму з нас, адабраць іх немагчыма ні пры якіх абставінах, бо яны захоўваюцца ў самым сэрцы. Жыццё раскідвае людзей у многія куткі Зямлі. Але дзе б мы ні былі, наш родны горад заўсёды будзе для нас тым светлым агеньчыкам, які будзе сваім яркім святлом клікаць нас у родны край. Вядучы 2: Удзельнік конкурсу Чаранок Вікторыя Віктараўна, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, з вершам паэта-земляка Янкі Журбы “Як люблю я цябе, Беларусь!”. 2.Чытальнік: Чаранок Вікторыя Віктараўна верш паэта-земляка Янкі Журбы “Як люблю я цябе, Беларусь!”. Вядучы 1: Верш Ганны Міклашэвіч “За цябе мая вёска, малюся!” выконвае Кудраўцава Ксенія, навучэнка 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Вядрэнская базавая школа Чашніцкага раёна” 3.Чытальнік: Кудраўцава Ксенія верш Ганны Міклашэвіч “За цябе мая вёска, малюся!”. Вядучы 2: Шматпакутная зямля Беларусі… Суровым экзаменам на мужнасць і трываласць нашага народа стала Вялікая Айчынная вайна. Памяць пра яе пакуты ў гады вайны перадаецца нашым народам з пакалення ў пакаленне і перажыве стагоддзі. Вядучы 1: На сцэну запрашаецца Судакоў Мацвей, навучэнец 4 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г. Чашнікі” з вершам Аляксандра Твардоўскага “Рассказ танкиста”. 4.Чытальнік: Судакоў Мацвей верш Аляксандра Твардоўскага “Рассказ танкиста”. Вядучы 2: Шантур Крысціна, навучэнка 7 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Чашнікі імя Я.Ф. Іваноўскага” з вершам Анатоля Малчанава “Они были уже далеко от блокады” 5. Чытальнік: Шантур Крысціна верш Анатоля Малчанава “Они были уже далеко от блокады”. Вядучы 1: Выступае Міцяшын Міхаіл, вучань 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Новалукомля імя Ф.Ф. Дуброўскага” з вершам Пятруся Броўкі “Партызанскі марш”. 6.Чытальнік: Міцяшын Міхаіл верш Пятруся Броўкі “Партызанскі марш”. Вядучы 2: Салдацкія маці... Гэта яны выгадавалі і выхавалі байцоў, якія ў цяжкую для радзімы гадзіну ўсталі на яе абарону. Гэта яны праводзілі дзяцей на фронт, перахрысціўшы іх перад далёкай дарогай. Гэта яны не спалі начамі і чакалі лістоў з фронту, з трывогай і надзеяй сустракаючы паштальёна. Запрашаем навучэнку 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Чашніцкая гімназія” Паўрос Софію, у яе выкананні гучыць верш Ольгі Кіеўскай “Баллада о матери”. 7.Чытальнік: Паўрос Софія верш Ольгі Кіеўскай “Баллада о матери”. Вядучы 1: Дзеці вайны – самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Прыйшла гадзіна, і яны паказалі, якім вялізным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі ў ім ёсць любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Іх пасталелае дзяцінства напоўнена цяжкімі выпрабаваннямі, такімі, што і прыдумаць нават вельмі цяжка. Выступае Паддубная Елізавета, з вершам Аркадзя Куляшова “Баллада о четырёх заложниках”. 8.Чытальнік: Паддубная Елізавета верш Аркадзя Куляшова “Баллада о четырёх заложниках”. Вядучы 2: “Мальчик из села Поповки” Самуіла Маршака выконвае Рагоўская Наталля Валер’еўна, выхавальнік дашкольнага выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №7 г. Чашнікі”. 9.Чытальнік: Рагоўская Наталля Валер’еўна верш Самуіла Маршака“Мальчик из села Поповки”. Вядучы 1: На сцэне вучаніца 5-га класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Новалукомля” Сакалоўская Софія з вершам Вольгі Рудзі “Забыть не вправе”. 10.Чытальнік: Сакалоўская Сафія верш Вольгі Рудзі “Забыть не вправе”, музычнае суправаджэнне Вядучы 2: Сустракайце, Падалец Андрэй дзяржаўная установа адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Чашнікі імя Я.Ф. Іваноўскага” з вершам Святланы Адзінокай “Фотография вложена в старую книжку”. 11. Чытальнік: Падалец Андрэй верш Святланы Адзінокай “Фотография вложена в старую книжку”. Вядучы 1: На сцэне Касцюковіч Ірына Васільеўна, бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма”, з вершам Уладзіміра Салаўёва “У хаце”. 12.Чытальнік: Касцюковіч Ірына Васільеўна верш Уладзіміра Салаўёва “У хаце”. Вядучы 2: Як добра, што сёння мы можам вывучаць вайну, гартаючы старонкі кніжак. Як добра, што дзякуючы подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў, нам пашчасціла нарадзіцца ў мірны час. У выкананні Дар’і Кашанок, бібліятэкара цэнтральнай раённай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма”, прагучыць верш Наталлі Васілевіч “Сквозь вечность”. 13. Чытальнік: Дар’я Кашанок верш Наталлі Васілевіч “Сквозь вечность” Вядучы 1: Біцяй Вікторыя Ігараўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячы сад №4 г. Чашнікі” прапануе верш Вольгі Падчыненавай “Та война отгремела много вёсен назад”. 14. Чытальнік: Біцяй Вікторыя Ігараўна верш Вольгі Падчыненавай “Та война отгремела много вёсен назад” Вядучы 2: У выкананні Голубевай Сабіны, вучаніцы 4 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г. Чашнікі”, прагучыць верш Людмілы Воранавай “Вечны агонь”. 15.Чытальнік: Голубева Сабіна верш Людмілы Воранавай “Вечны агонь” Вядучы 1: “Мір без вайны” верш Альбіны Хайрулавай у выкананні навучэнкі 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Іванская сярэдняя школа Чашніцкага раёна” Зубец Тамары. 16.Чытальнік: Зубец Тамара верш Альбіны Хайрулавай “Мір без вайны” Вядучы 1: Вось і выступілі ўсе канкурсанты. Да работы прыступае наша паважанае журы, якое праз некалькі хвілін падвядзе вынікі. Вядучы 2: На сцэну запрашаецца журы для падвядзення выніку конкурсу і ўзнагароджвання пераможцаў. (Журы на сцэне узнагароджвае пераможцаў) Вядучы 1: Калі ласка, заставайцеся на сцэне для агульнага фота на памяць…. Фота на памяць с пераможцамі. Калі ласка, заставайцеся на сцэне. Агульнае фота на памяць. (Фота на памяць спачатку журы з пераможцамі, а потым агульнае фота). | |
Категория: СЦЕНАРНЫЕ РАЗРАБОТКИ | Добавил: olga (05.06.2023) | |
Просмотров: 196 |