ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


"У ДУМКАХ, У СЭРЦЫ, У ПЕСНЯХ"
Літаратурна-асветніцкі праект
“У думках, у сэрцы, у песнях”
(да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа)

2022 год у Беларусі пройдзе пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.
У ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” святкаванню 140-годдзя паэтаў нададзена асаблівая ўвага. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ва ўсіх бібліятэчных установах раёна. Асабліва насычанымі месяцамі стануць ліпень, калі нарадзіўся Купала, і лістапад – месяц нараджэння Коласа.

Мэты праекта - прыцягненне ўвагі жыхароў Чашніцкага раёна да творчасці класікаў беларускай літаратуры - Я. Купалы і Я. Коласа, захаванне культурнай гістарычнай памяці.

Задачы праекта:
1. Стымуляванне цікавасці да творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры - Я. Купалы і Я. Коласа, уцягванне ў працэс чытання чытачоў розных узроставых катэгорый;
2. Папулярызацыя беларускай класічнай літаратуры;
3. Стымуляванне літаратурнай і творчай актыўнасці, фарміраванне культуры чытання;
4. Выхаванне пачуцця патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі на прыкладзе твораў майстроў беларускага слова;
Разгортванне праекта прадугледжвае наступныя этапы:
Першы этап: арганізацыйны
Тэрмін  правядзення: студзень-чэрвень 2022 года
1. Фарміраванне рабочай групы праекта, вызначэнне удзельнікаў праекта.
2. Складанне адзінага плана мерапрыемстваў, прысвечаных Я.Купалу і Я.Коласу.
3. Распрацоўка метадычных рэкамендацый у дапамогу правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.
Другі этап: творча-практычны
Тэрмін  правядзення: ліпень – лістапад  2022 года
Чакаемы вынік: павялічэнне колькасці звяртання да кніг Я.Купалы і Я.Коласа.
Трэці этап: фінальны, рэзультатыўная частка
Практычным вынікам праекта павінна стаць:
1. Падрыхтоўка матэрыялаў і паведамленняў для інфармацыі ў СМІ аб разгортванні і ходзе праекта.
2. Стварэнне пастаяннай экспазіцыі аб жыцці і творчасці Я.Купалы і Я.Коласа на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Аўтары праекта: супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
Падалец, С.,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынга
цэнтральнай раённай бібліятэкі
Категория: ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ БИБЛИОТЕК ЧАШНИКСКОГО РАЙОНА | Добавил: olga (16.01.2022)
Просмотров: 83

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0