ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


"БІБЛІЯТЭКА БЕЗ МЕЖАЎ"

"БІБЛІЯТЭКА БЕЗ МЕЖАЎ"
Мэтавая бібліятэчная праграма па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў
пажылога ўзросту, з абмежаванымі магчымасцямі, сацыяльна неабароненай катэгорыі людзей 
 на 2024 год

АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦІ РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
Асаблівая ўвага ў філіяле “Новалукомльская гарадская бібліятэка” надаецца пажылым людзям, людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Гэтая катэгорыя насельніцтва адчувае вострую неабходнасць у задавальненні сваіх інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў. Найважнейшую ролю ў задавальненні гэтых патрэбаў могуць выконваць бібліятэкі, спрыяючы тым самым паляпшэнню якасці жыцця і павышэнню іх сацыяльнага статусу.
Далучэнне да кнігі ў працы нашай бібліятэкі з’яўляецца абавязковай умовай паўнавартаснай сацыяльнай рэабілітацыі гэтай катэгорыі чытачоў. Таму, дзейнасць бібліятэк у дапамогу пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, заключаецца перш за ўсё ў падборы, рэкамендацыі і дастаўцы кніг, якія карыстаюцца павышаным попытам, пашырэнні іх кругагляду, круга зносін.
Гэтая катэгорыя насельніцтва, для якой у першую чаргу патрэбна не толькі і не столькі інфармацыя, колькі просты чалавечы ўдзел, зносіны. Бо самая вялікая чалавечая драма – абыякавасць, няўменне або нежаданне даць часціцу сваёй душы іншаму.
Сёння стала традыцыяй правядзенне Дня пажылога чалавека, Дня Маці, Дня інвалідаў. Гэта выдатная магчымасць не толькі адпачыць, атрымаць зарад станоўчай энергіі, але і, самае галоўнае, знайсці новых сяброў.
Філіял “Новалукомльская гарадская бібліятэка” ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з адміністрацыяй горада, гарадскім Саветам ветэранаў, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна” і інш.
Для стварэння спрыяльных умоў карыстання кнігамі, бібліятэкай, атрымання неабходнай інфармацыі дадзенай часткай насельніцтва распрацавана мэтавая праграма “Бібліятэка без межаў”. Таксама наша праграма накіравана на арганізацыю культурнага вольнага часу, на пашырэнне кола зносін, каб даць магчымасць праявіць і рэалізаваць сябе, аб’яднаць блізкіх па духу людзей.
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
- Павышэнне якасці жыцця сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва горада Новалукомля на аснове павелічэння эфектыўнасці і даступнасці бібліятэчнага абслугоўвання;  
  - Уцягванне грамадзян пажылога ўзросту і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў актыўнае грамадскае жыццё,
  - Памяншэнне сацыяльнай ізаляцыі;
  - Павышэнне ведаў і ўменняў, у тым ліку ўменняў сацыяльнага ўзаемадзеяння, набыцці новых навыкаў, абмену вопытам.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
- Палепшыць якасць арганізацыі культурнага вольнага часу сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва, уцягнуць іх у сферу творчай і сацыяльнай актыўнасці;          
- Забяспечыць даступнасць культурнай дзейнасці і інфармацыйных рэсурсаў для гэтай катэгорыі грамадзян, рэалізаваць іх правы на свабодны доступ да інфармацыі;
- Арганізаваць асветніцкую і дасугавую дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне сацыяльна-культурнай сферы ў жыцці дадзенай катэгорыі грамадзян;          
- Каардынаваць дзеянні і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі;
- Стварыць усе ўмовы па прасоўванні кнігі і распаўсюджванню чытання сярод сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва.  

САЎДЗЕЛЬНІКАМІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЎСЕ САЦЫЯЛЬНЫЯ КАТЭГОРЫІ НАСЕЛЬНІЦТВА:
Члены клубаў і аматарскіх аб'яднанняў;
Пенсіянеры, людзі з абмежаванымі магчымасцямі;
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ: 2023 год
ЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
Рэалізацыя праграмы дазволіць забяспечыць:
      - павелічэнне колькасці актыўных чытачоў;
      - умацаванне сувязяў паміж сацыяльнымі ўстановамі горада і бібліятэкай.
Дадзеная праграма мае сацыяльна-маральнае значэнне. У працэсе рэалізацыі праграмы вырашаецца, перш за ўсё, асноўная задача – прадастаўленне свабоднага доступу да інфармацыі, далучэнне да поўнага сацыяльнага, культурнага і духоўнага жыцця людзей пажылога ўзросту, з абмежаванымі магчымасцямі. Праграма дапаможа аб’яднаць людзей з рознымі фізічнымі магчымасцямі для цікавага і пазнавальнага баўлення вольнага часу.

 
№ п/п Змест і арганізацыя работы Дата Месца Адказны
1. Візітка літаратурная “Застаўся жыць, каб расказаць праўду” (да 100-годдзя з дня
нараджэння А.Савіцкага)
студзень бібліятэка Маркина А.М.
2. Калядная свяцёлка “Дзень, які запальвае святло ў душах” (клуб духоўнай асветы “Благавест”) студзень бібліятэка Іўко І.М.
3. Дзень інфармацыі “Да душы сваёй знайдзі дарогу” (да Сусветнага дня рэлігій) студзень бібліятэка Каласоўская Н.А.
4. Экалагічная старонка “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што ахоўваць” (да Сусветнага
дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў)
студзень ТЦСАН Маркіна А. М.
5. Інфармацыйны дайджэст “Слаўны шлях БССР” (да 105 гадоў з дня абвяшчэння БССР
(Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі)
студзень бібліятэка Іўко І.М.
6. Творчая сустрэча “Пад знакам дабра і кахання” (сустрэча з удзельнікамі Народнага
аматарскага аб’яднання паэтаў “Млын”)
студзень бібліятэка. Каласоўская Н.А.
7. Літаратурны партрэт “Паслаў мне лес блакітную раку” (да 110-годдзя з дня нараджэння
А.Куляшова)
люты бібліятэка Маркіна А.М.
8. Духоўна-асветніцкі вечар “Узвышаючы душу, умацоўваючы дух” (клуб духоўнай асветы
“Благавест”)
люты бібліятэка Іўко І.М.
9. Сустрэча “Бяспека перш за ўсё” (да Адзінага дня бяспекі) люты бібліятэка Каласоўская Н.А.
10. Выстава-вернісаж “О, женщина... ведь нет тебя прекрасней!” (да Міжнароднага жаночага дня) сакавік бібліятэка Маслава С.С.
11. Паэтычны хіт-парад “Душы выдатныя парывы” (да Сусветнага дня паэзіі) сакавік бібліятэка Маслава С.С.
12. Гадзіна добрага настрою “Паміж намі дзяўчынкамі…” (да Міжнароднага жаночага дня) сакавік бібліятэка Каласоўская Н.А.
13. Прававая кансультацыя “Гадзіна прававой дапамогі” (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь), ПЦПІ)
сакавік бібліятэка Каласоўская Н.А.
14. Час духоўных зносін “Душы запасы залатыя” (клуб духоўнай асветы “Благавест”) сакавік бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
15. Паэтычны эцюд “І сэрцам песню праспяваць” (да 95-годдзя з дня нараджэння Е.Лось) сакавік бібліятэка Маркіна А.М.
16. Літаратурны подыўм “Аднойчы ў вокнах” (да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права) красавік бібліятэка Маслава С.С.
17. Літаратурны часопіс “Русский иностранец: Владимир Набоков” (да 125-годдзя з дня
нараджэння У.Набокава)
красавік бібліятэка Маркіна А.М.
18. Велікодная сустрэча “Звініць Велікодная радасць” (клуб духоўнай асветы “Благавест”) красавік бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
19. Прэс-дайджэст “Па жыцці разам” (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі) красавік бібліятэка Маслава С.С.
20. Бібліястадыён “Спорт - верны спадарожнік здароўя” (да Сусветнага дня здароўя) красавік ТЦСАН Каласоўская Н.А.
21. Літаратурная галерэя пісьменнікаў франтавікоў “Радкамі тых, хто быў у баі” (да Дня Перамогі) май бібліятэка Маслава С.С.
22. Патрыятычны тыдзень “Па старонках той страшнай вайны” (да Дня Перамогі) май бібліятэка Маслава С.С.
23. Тэрыторыя чытання “Калі пішу – пакутую, плачу і люблю” (да 60-годдзя з дня
нараджэння Н.Батраковай)
май бібліятэка Маркіна А.М.
24. Праваслаўная  гутарка “Нябесныя заступнікі сям’і” (да Міжнароднага дня сям’і) (клуб
духоўнай асветы “Благавест”)
май бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
25. Час паэтычнага настрою “І ўсё-такі пачуюць голас мой” (да 135-годдзя з дня
нараджэння Г.Ахматавай)
чэрвень бібліятэка Маркіна А.М.
26. Праваслаўны альманах “Святасць зямлі беларускай” (у межах святкавання 900-годдзя
з дня заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў г. Полацку)
(клуб духоўнай асветы “Благавест)
чэрвень бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
27. Бібліядасье “Нёс радзіму ў душы” (да 95-годдзя з дня нараджэння В.Шукшына) чэрвень бібліятэка Маркіна А.М.
28. Духоўная гутарка “Душа – відавочніца Бога” (клуб духоўнай асветы “Благавест”) ліпень бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
29. Літаратурна-мастацкая кампазіцыя “Сэрца на палітры” (да 180-годдзя з дня нараджэння
І.Рэпіна)
жнівень бібліятэка Маркіна А.М.
30. Духоўная старонка “Яднаючая моц веры праваслаўнай” (клуб духоўнай асветы “Благавест”)   жнівень бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
31. Дзень адчыненых дзвярэй “У бібліятэцы магчыма ўсё!” (да Дня бібліятэк) верасень бібліятэка Каласоўская Н.А.
32. Вечар духоўных зносін “Бессмяротнае зерне вучэння Божага” +  Стаўленне Царквы да
суіцыду (клуб духоўнай асветы “Благавест”)
верасень бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
33. Літаратурны глобус “Святло жыцця” (да 105-годдзя з дня нараджэння А.Асіпенка) верасень бібліятэка Маркіна А.М.
34. Прафілактычная акцыя  “Бяспека кожны дзень” (да Адзінага дня бяспекі) верасень бібліятэка Маслава С.С.
35. Гістарычны інфагід “Славутыя імёны Беларусі” (да Дня беларускага пісьменства) верасень ТЦСОН Маркіна А.М.
36. Выстава-свята “Усе светлае – ад сонца, усё добрае – ад маці” (да Дня Маці) кастрычнік бібліятэка Маслава С.С.
37. Квілт-акцыя “Узрост шчасця: хачу, магу, умею!” (да Міжнароднага дня пажылых людзей) кастрычнік бібліятэка Маслава С.С.
38. Гадзіна здароўя “Жыццё без болю ў суставах” (да Сусветнага дня барацьбы з артрытам) кастрычнік бібліятэка Каласоўская Н.А.
39. Акцыя-сюрпрыз “Сямейны ЧЫТАЙмер” (бібліятэчны рэйтынг) (у межах тыдня бацькоўскай
любові)
кастрычнік бібліятэка Каласоўская Н.А.
40. Віктарына “Літаратурныя бацькі” (да Дня бацькі) кастрычнік бібліятэка Маслава С.С.
41. Літаратурны альманах-загадка “Паэзіі цудоўны геній” (да 210-годдзя з дня
нараджэння М.Ю.Лермантава)
кастрычнік бібліятэка Маркіна А.М.
42. Вечар духоўных ведаў “Багародзіца, прасвяты яе пакроў” (да свята Покрыва Прасвятой
Багародзіцы і Дня Маці (клуб духоўнай асветы “Благавест)
кастрычнік бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
43. Інфармацыйная выстава “Ведаем і зберагаем” (да Міжнароднага дня энергазберажэння) лістапад бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
44. Духоўныя разважанні “На скрыжалях сэрца і душы” (клуб духоўнай асветы “Благавест”) лістапад бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
45. Творчая візітка “Жыццё з рубцом на сэрцы” (да 115-годдзя з дня нараджэння М.Лужаніна) лістапад бібліятэка Маркіна А.М.
46. Дэманстрацыя відэаролікаў “Азбука энергазберажэння для ўсіх і кожнага” (да
Міжнароднага дня энергазберажэння)
лістапад бібліятэка Маслава С.С.
47. Святочная выстава-інсталяцыя “Навагодняя карусель” (да Новага года) снежань  бібліятэка Маслава С.С.
48. Нарыс жыцця і творчасці “Праўда і мужнасць таленту” (да 90-годдзя з
дня нараджэння І.Чыгрынава)  
снежань бібліятэка Маркіна А.М.
49. Духоўныя чытанні “Праз кнігу да духоўнасці” (клуб духоўнай асветы “Благавест") снежань бібліятэка Аўгусціновіч Н.В.
50. Час дабрыні “Вам дорым дабрыню і радасць”(да Міжнароднага Дня інвалідаў) снежань бібліятэка Каласоўская Н.А.


 
Категория: ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ БИБЛИОТЕК ЧАШНИКСКОГО РАЙОНА | Добавил: olga (08.05.2022)
Просмотров: 2232

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 124

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0