"ТЭРЫТОРЫЯ РОЎНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ"
Мэтавая бібліятэчная праграма філіяла "Новалукомльская гарадская бібліятэка" па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання
людзей з абмежаванымі магчымасцямі на 2025 год
АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦІ РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
Асаблівая ўвага ў філіяле “Новалукомльская гарадская бібліятэка” надаецца людзям з абмежаванымі магчымасцямі.
Гэтая катэгорыя насельніцтва адчувае вострую неабходнасць у задавальненні сваіх інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў. Найважнейшую ролю ў задавальненні гэтых патрэбаў могуць выконваць бібліятэкі, спрыяючы тым самым паляпшэнню якасці жыцця і павышэнню іх сацыяльнага статусу.
Далучэнне да кнігі ў працы нашай бібліятэкі з’яўляецца абавязковай умовай паўнавартаснай сацыяльнай рэабілітацыі гэтай катэгорыі чытачоў. Таму, дзейнасць бібліятэк у дапамогу пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, заключаецца перш за ўсё ў падборы, рэкамендацыі і дастаўцы кніг, якія карыстаюцца павышаным попытам, пашырэнні іх кругагляду, круга зносін.
Гэтая катэгорыя насельніцтва, для якой у першую чаргу патрэбна не толькі і не столькі інфармацыя, колькі просты чалавечы ўдзел, зносіны. Бо самая вялікая чалавечая драма – абыякавасць, няўменне або нежаданне даць часціцу сваёй душы іншаму.
Філіял “Новалукомльская гарадская бібліятэка” ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з адміністрацыяй горада, гарадскім Саветам ветэранаў, ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна” і інш.
Для стварэння спрыяльных умоў карыстання кнігамі, бібліятэкай, атрымання неабходнай інфармацыі дадзенай часткай насельніцтва распрацавана мэтавая праграма “ТЭРЫТОРЫЯ РОЎНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ”. Таксама наша праграма накіравана на арганізацыю культурнага вольнага часу, на пашырэнне кола зносін, каб даць магчымасць праявіць і рэалізаваць сябе, аб’яднаць блізкіх па духу людзей.
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
- Павышэнне якасці жыцця сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва горада Новалукомля на аснове павелічэння эфектыўнасці і даступнасці бібліятэчнага абслугоўвання;
- Уцягванне грамадзян пажылога ўзросту і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў актыўнае грамадскае жыццё,
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
- Палепшыць якасць арганізацыі культурнага вольнага часу сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва, уцягнуць іх у сферу творчай і сацыяльнай актыўнасці;
- Забяспечыць даступнасць культурнай дзейнасці і інфармацыйных рэсурсаў для гэтай катэгорыі грамадзян, рэалізаваць іх правы на свабодны доступ да інфармацыі;
- Арганізаваць асветніцкую і дасугавую дзейнасць, накіраваную на паляпшэнне сацыяльна-культурнай сферы ў жыцці дадзенай катэгорыі грамадзян;
- Каардынаваць дзеянні і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі;
- Стварыць усе ўмовы па прасоўванні кнігі і распаўсюджванню чытання сярод сацыяльна-неабароненых слаёў насельніцтва.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ: 2025 год
ЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
Рэалізацыя праграмы дазволіць забяспечыць:
- павелічэнне колькасці актыўных чытачоў;
- умацаванне сувязяў паміж сацыяльнымі ўстановамі горада і бібліятэкай.
Дадзеная праграма мае сацыяльна-маральнае значэнне. У працэсе рэалізацыі праграмы вырашаецца, перш за ўсё, асноўная задача – прадастаўленне свабоднага доступу да інфармацыі, далучэнне да поўнага сацыяльнага, культурнага і духоўнага жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Праграма дапаможа аб’яднаць людзей з рознымі фізічнымі магчымасцямі для цікавага і пазнавальнага баўлення вольнага часу.
№ п/п |
Змест і арганізацыя работы |
Дата |
Месца |
1. |
Бібліятэчны ўрок-інфармацыя “Кнігі бываюць розныя" |
студзень |
бібліятэка |
2. |
Прафілактычная гутарка “Агонь памылак не даруе” (да Адзінага дня бяспекі) |
люты |
бібліятэка |
3. |
Экалагічная гульня “Наш дом – планета Зямля” (да Дня Зямлі) |
сакавік |
бібліятэка |
4. |
Відэавандраванне “Знакамітыя мясціны Беларусі і Расіі” (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі) |
красавік |
ТЦСАН |
5. |
Гістарычна-прававы калейдаскоп “Сімвалы, народжаныя гісторыяй” (да Дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь) /ПЦПІ/ |
май |
бібліятэка |
6. |
Экападарожжа “Запаведнымі сцяжынкамі беларускай прыроды” (да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя) |
чэрвень |
бібліятэка. |
7. |
Прававы лікбез “Правы і льготы жанчын Беларусі” /ПЦПІ/ |
жнівень |
бібліятэка |
8. |
Фальклорныя старонкі “Легенды роднай зямлі” (да Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь) |
верасень |
бібліятэка |
9. |
Літаратурна-гульнявая праграма “Пра тату з любоўю” (да Дня бацькі) (у межах тыдня бацькоўскай любві) |
кастрычнік |
бібліятэка |
10. |
Гістарычнае дасье “Кастрычніцкая рэвалюцыя: старонкі гісторыі” (да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі) |
лістапад |
бібліятэка |
11. |
Цёплая сустрэча “Ад усёй душы” (да Міжнароднага Дня інвалідаў) |
снежань |
бібліятэка |
|