ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории

Главная » Статьи » ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ » ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ БИБЛИОТЕК ЧАШНИКСКОГО РАЙОНА

“ДАВАЙ ГАНАРЫЦЦА, ШТО МЫ БЕЛАРУСЫ”
Мэтавая бібліятэчная праграма на 2011 – 2018 гады
“ДАВАЙ ГАНАРЫЦЦА , ШТО МЫ
БЕЛАРУСЫ”. 
 Бібліятэка лічыць сябе адным з ключавых элементаў асветы насельніцтва па пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі.
Яна прызвана забяспечыць задавальненне запытаў карыстальнікаў у інфармацыйных матэрыялах і бібліятэчных рэсурсах па тэмах патрыятычнага выхавання моладзі, гісторыі ,нацыянальнай культуры, ідэалогіі нашай краіны.
Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення становіцца больш дзейсным, калі мае мясцовыя арыенціры . У сваёй рабоце бібліятэка павінна надаваць вялікую ўвагу пошуку духоўных каранёў, адраджэнню вытокаў народнай культуры, прапагандзе фальклору, народных свят і абрадаў.
Мэта праграмы. Стварэнне цэласнай сістэмы асветы па пытаннях патрыятычнага выхавння моладзі, гісторыі, нацыянальнай культуры, ідэалогіі нашай краіны. Больш поўнае вывучэнне багацця духоўнай і матэрыяльнай культуры нашага народа, выхаванне любові да Радзімы, гераічнага мінулага свайго народа.
Задачы:
- Забеспячэнне максімальнай паўнаты і шматаспектнасці фонду:
а) першачарговае камплектаванне дакументамі розных відаў і на розных носьбітах ;
б)пашырэнне рэпертуара перыядычных выданняў патрыятычнага напрамку; 
-Удасканальванне справачна-бібліяграфічнага апарату з мэтай стварэння неабходных пошуковых сістэм патрыятычнага зместу;
-Каардынацыя работы з установамі і арганізацыямі, якія займаюцца праблемамі адукацыі, выхавання і асветы;
-Супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі;
-Праводзіць масавыя мерапрыемствы, якія прасякнуты любоўю да сваёй Радзімы, яе гісторыі, культуры, яе людзей.
 Інфармацыйнае забеспячэнне праграмы:
Працаваць над папаўненнем кніжнага фонду бібліятэкі па пытаннях гісторыі, культуры Беларусі, патрыятычнага напрамку; пашыраць рэпертуар перыядычных выданняў. 
Працаваць над стварэннем і ўдасканальваннем справачна-бібліяграфічнага апарату, з мэтай стварэння неабходных пошуковых сістэм патрыятычнага напрамку.
Забяспечыць агульнадаступнасць карыстальнікаў да інфармацыі, актыўна выкарыстоўваць розныя метады індывідуальнай работы, прапагандаваць літаратуру па пытаннях патрыятычнага выхавання.
Масавая работа павінна ўключаць у сябе наглядныя і вусныя формы прапаганды кнігі: 
Прадоўжыць збор матэрыялаў у тэматычныя папкі “Знакамітыя людзі Чашніччыны”, “Чашніцкі раён”, “Лукомльская ДРЭС”, “Спадчына” “Старонкі гераічнай барацьбы”, “Асветнік Васіль Цяпінскі”, “Народны каляндар”, “Мой род мая Радзіма”, “Духоўнае жыццё Чашніччыны”, “Легенды і паданні краю” і іншыя.
Папоўніць матэрыялам тэматычны вугалок “Мая зямля Чашніччына”.
Раз у квартал праводзіць адкрытыя прагляды літаратуры.
Праводзіць мерапрыемствы інфармацыйнага і кансульта – цыйнага зместу .
 Выдавецкая дзейнасць
-- выдаць серыю буклетаў герояў алеі “Мужнасці вечны агонь" ( Буткевіч Л.В.; Дзямідаў В.А.; Краснік І.М. ; Навіцкі Я.Г.; Пшонны С.Ф.; Сурын М.А.; Барадаўка П.Г.; Іваноўскі Я.П.), буклет вершаў паэтаў Чашніччыны “Мая старонка”, серыю буклетаў пісьменнікаў- землякоў “Духоўны набытак Чашніччыны” (Алесь Шашкоў; Янка Журба; Рыгор Рэлес; Генадзь Пашкоў; Яўгенія Мальчэўская; Вісарыён Гарбук), юбілейныя буклеты: “І зорка гарыць” (да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы), “Тут дыханне Коласа” (да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа), “Паэтава зорка” (да 100-годдзя з дня нараджэння М.Танка), прадоўжыць выданне серыі буклетаў пісьменнікаў-землякоў “Духоўны набытак Чашніччыны”(Вольга Сахарава; Дзмітрый Палітыка), буклет “Блакітнае ўпрыгожванне Чашніччыны”, брашуру “ Легенды і паданні аб краі”, брашуру “Святы і абрады беларусаў”, буклет “Флагман беларускай энергетыкі”(да 45-годдзя Лукомльскай ДРЭС), буклет “Мая зямля Чашніччына” (да 90-годдзя ўтварэння Чашніцкага раёна), буклет “Вялікай мужнасці вечны ўрок” (да 70-годдзя з часу вызвалення Чашніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), буклет “Сэрцу мілыя мясціны” (да 510-годдзя з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах Чашнікаў), “Нобелевский лауреат рождённый Витебщиной” (да 85-годдзя з дня нараджэння Ж. Алфёрава), серыю буклетаў “Гістарычныя постаці” (Сымон Будны; Кірыла Тураўскі; Францыск Скарына).
Змест і арганізацыя работы :
2018 год

п/п

Форма Назва мерапрыемства

Час праведзення

Месца правядзення

Адказны

1.

Літаратурная гадзіна “Яго прамяністы шлях” (да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Шашкова) 

студзень

бібліятэка

Бойко І.Д

2.

Выстава - каляндар “У звычайным адметнае” (да 95-годдзя з дня нараджэння Алеся Шашкова)

студзень

бібліятэка

Курдава Л.Л.

3.

Кніжная паліца “Шчырая песня” (да 125-годдзя з дня нараджэння  Канстанцыі Буйло)

студзень

бібліятэка

Фядзько Л.А.

4.

Выстава - рэквіем “Помнім мы болі і страты свае” (да Міжнароднага дня  памяці ахвяр  Холокосту)

студзень

 

бібліятэка

Іванова Н.В.

 

5.

Выстава юбіляра “Патрыярх Беларушчыны” (да 210-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча)

люты

бібліятэка

Фядзько Л.А.

6.

Урок мужнасці”Афганістан - наша памяць” (да Дня памяці вінаў-інтэрнацыяналістаў)

люты

бібліятэка

Бойка І.Д.

7.

Кніжная выстава “Ён душой і словам служыў Беларусі” (да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага)

люты

бібліятэка

Курдава Л.Л.

8.

Выстава-прапанова “Адкрый для сябе беларускую кнігу” (Да Міжнароднага дня   роднай мовы)

люты

бібліятэка

Бойка І.Д.

9.

Выстава-персаналія “Слава і гонар народа” (да 100-годдзя з дня нараджэння  Пятра Машэрава, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча  БССР)

люты

бібліятэка

Іванова Н.В.

10.

Выстава-сцяна «Хатынь” (да 75-годдзя з часу знішчэння)

сакавік

бібліятэка

Люсіна І.У.

11.

 

12.

 

13.

Адзіны дзень пісьменніка “Голас твой у прасторы бясконцым” (да 70-годдзя з дня нараджэння Генаддзя Пашкова)

Вечар-творчы  партрэт «Толькі б мне спявалася аб родным”

 Выстава юбіляра: “”Імя ў гісторыі нашага краю”

Віртуальны агляд літаратуры “Жывое слова пісьменніка”

сакавік

 

сакавік

 

сакавік

бібліятэка

 

бібліятэка

 

бібліятэка

Бойка І.Д.

 

Фядзько Л.А.

 

Іванова Н.В.

14.

Тэматычная выстава “Беларусь - Расія: агульная гісторыя, агульны лёс” (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)

красавік

бібліятэка

Курдава Л.Л.

15.

Праваслаўны вечар “Свята Вялікадня”

красавік

бібліятэка

Люсіна І.У.

16.

 Кніжная паліца “Суровая праўда і крылатая фантазія” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра)

красавік

бібліятэка

Фядзько Л.А.

17.

Тэматычная кніжна-ілюстраваная выстава “Нам жыць і памятаць” (да Дня Перамогі)

май

бібліятэка

Бойка І.Д.

18.

Вечар-прысвячэнне   “Гжэчная мужнасць” (Да 70-годдзя з дня нараджэння С. Алексеевіч)

май

бібліятэка

Бойка І.Д.

19.

Кніжная паліца “Чулы да слова” (да 150 - годдзя з дня нараджэння  Ядвігіна Ш.)

чэрвень

бібліятэка

Фядзько Л.А.

20.

Адкрыты прагляд літаратуры “Кніжны свет праваслаўя”

чэрвень

бібліятэка

Бойка І.Д.

21.

Выстава народных традыцый “А на Купалу рана сонца іграла”

ліпень

бібліятэка

Фядзько Л.А.

22.

Краязнаўчая выстава “Фарбы роднай зямлі”

ліпень

бібліятэка

Люсіна І.У.

23.

Выстава-рэклама “Шукаем сучасных пісьменнікаў”

ліпень

бібліятэка

Фядзько Л.А.

24.

Кніжная выстава “Летапісец зямлі беларускай” (да 65 - годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Арлова)

жнівень

бібліятэка

Бойка І.Д.

25.

Віртуальны экарэйд “Чашніччына сінявокая”

жнівень

бібліятэка

Люсіна І.У.

26.

Выстава-экспазіцыя “Ядомая рассыпуха”

жнівень

бібліятэка

Курдава Л.Л.

27.

Урок культуры “Не знікне цуд прыгожага пісьменства” (да Дня беларускага пісьменства і культуры)

верасень

бібліятэка

Бойка І.Д.

28.

Выстава “На хвалі часу” (да Дня бібліятэк)

верасень

бібліятэка

Курдава Л.Л.

29.

Выстава - знаёмства “Паэзія без фальшу і прыкрас” ( да 105- годдзя з дня нараджэння С.Грахоўскага)

верасень

бібліятэка

Фядзько Л.А.

30.

Экскурс у гісторыю “Беларускія народныя інструменты” (да Міжнароднага  дня музыкі)

кастрычнік

бібліятэка

Фядзько Л.А.

31.

Этнаграфічная лабараторыя “Хвала хлебу”

кастрычнік

бібліятэка

Іванова Н.В.

32.

Кніжная выстава  “Шчыры да слова” (да 85-годдзя з дня нараджэння В. Адамчыка)

лістапад

бібліятэка

Фядзько Л.А.

33.

Выстава праваслаўнай літаратуры “На шляху да духоўнай асветы”

лістапад

бібліятэка

Курдава Л.Л.

34.

Выстава аднаго жанру “Паэзія - гэта заўсёды непаўторнасць”

снежань

бібліятэка

Фядзько Л.А.

35.

Адкрыты прагляд літаратуры “Наша кніжная калекцыя”

снежань

бібліятэка

Бойка І.Д.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
Затраты на правядзенне масавых мерапрыемстваў і набыццё літаратуры са спецрахунка.
Категория: ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ БИБЛИОТЕК ЧАШНИКСКОГО РАЙОНА | Добавил: olga (03.03.2018)
Просмотров: 666

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 35

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0