У 2018 годзе пры Іванскай сельскай бібліятэцы пачаў работу клуб “Майстар” для дзяцей, у якім займаюцца 12 хлопчыкаў і дзяўчынак. Мэта клуба: арганізацыя вольнага часу дзяцей, развіццё творчасці, разумовых здольнасцяў, эстэтычнага густу, а таксама канструктарскага мыслення. Пры дапамозе разнастайных мерапрыемстваў, практычных заняткаў аматарскае аб’яднанне заклікана развіваць у дзяцей навыкі творчай працы, выхоўваць самастойнасць, ініцыятыву і эстэтычны густ.
План работы на 2021 год
Арганізацыйнае пасяджэнне "Карысныя парады" |
студзень |
Конкурс работ "Падарунак тату" |
люты |
Выраб падарунка "Букет з цукерак" |
сакавік |
Калектыўная праца з прыроднага матэрыялу "Лясная паляна" |
красавік |
Творчая майстэрня "Новае жыццё старых рэчаў" |
май |
Гадзіна творчага майстэрства "Фарбы восені" |
верасень |
Арт-салон "Цуд сваімі рукамі" |
кастрычнік |
Творчая майстэрня "Другое жыццё паперы" |
лістапад |
Майстар-класс па вырабе навагодніх цацак "Майстэрня Дзеда Мароза" |
снежань |
|