ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ КОНКУРС ПРОФМАЙСТЭРСТВА СЯРОД БІБЛІЯТЭКАРАЎ "Я - БІБЛІЯТЭКАР! Я - ЭКСКУРСАВОД"

П А Л А Ж Э Н Н Е
аб правядзенні раённага краязнаўчага конкурса профмайстэрства сярод бібліятэкараў “Я – бібліятэкар! Я - экскурсавод”

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1.Дадзенае Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення раённага краязнаўчага конкурса профмайстэрства сярод бібліятэкараў “Я – бібліятэкар! Я - экскурсавод” (далей - Конкурс).
1.2. Для арганізацыі і правядзення конкурсу ствараецца аргкамітэт. Ацэньвае работы, прадстаўленыя на конкурс, і вызначае пераможцаў журы, склад якога вызначае аргкамітэт.
1.3.Заснавальнікамі і арганізатарамі Конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
2.АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
2.1.Актывізацыя і ўдасканаленне турысцка-краязнаўчага напрамка работы бібліятэк. 

2.2.Узмацненне цікавасці сярод насельніцтва да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю.
2.4.Павышэнне прафесійнага ўзроўню і актывізацыя творчага патэнцыялу бібліятэчных спецыялістаў, падтрымка таленавітых работнікаў.

3.УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА
3.1.У Конкурсе абавязкова прымаюць удзел усе публічныя бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
3.2.Конкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 31 кастрычніка 2019 года.
3.3.Для арганізацыі і правядзення вынікаў Конкурсу ствараецца аргкамітэт і журы (Дадатак 1).
3.4.Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца да 1 лістапада 2019 года.
3.5.Конкурсныя работы дасылаюцца на электронную пошту bibchashniki@gmail.com, або прадастаўляюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынга на любым носьбіце (флэш-карце, DVD-дыску) з пазнакай “На раённы конкурс”.

4.АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ
4.1.Кожны ўзельнік конкурса павінен распрацаваць экскурсійны маршрут па гораду, вёсцы, вуліцы (на выбар), скласці расказ і прадставіць віртуальную экскурсію (у выглядзе прэзентацыі) перад сваімі калегамі. Тэкст экскурсіі павінен уключаць уступнае слова, асноўную частку, заключэнне, паміж аб’ектамі экскурсіі павінны быць лагічныя пераходы.
4.2.Удзельнікі маюць права падаць на конкурс адзін і некалькі распрацаваных маршрутаў ад бібліятэкі.
4.3.Журы разглядае і выяўляе лепшыя работы і вызначае пераможцаў.
4.4.Вынікі конкурсу будуць размешчаны ў стужцы навін сайта http://chashnikicbs.by
4.5.Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца на адным з семінараў.

5.КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
5.1.Найбольш поўнае раскрыцце тэматыцы экскурсіі і ёмістасць ўтрымання інфармацыі.
5.2.Паслядоўнасць агляду аб’ектаў.
5.3.Якасць афармлення экскурсіі  (спалучальнасць аб’ектаў з тэкстам экскурсіі, ўспрыманне для вачэй).

6.КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Аддзел бібліятэчнага маркетынга
г.Чашнікі, вул. Міра,26, тэл.: 42174

 

СКЛАД ЖУРЫ

 раённага краязнаўчага конкурса профмайстэрства сярод бібліятэкараў  “Я – бібліятэкар! Я - экскурсавод”

Міцькавец С.В.

Дырэктар ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, старшыня журы

Падалец С.В.

Метадыст I катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай раённай бібліятэкі, сакратар журы

ЧЛЕНЫ ЖУРЫ

Папко В.М.

Заг.аддзела бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай раённай бібліятэкі

Крэміс А.І.

Намеснік дырэктара ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Шарафутдзінава Г.В.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай раённай бібліятэкі

Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (27.05.2019)
Просмотров: 747

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0