ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


РАЁННЫ КОНКУРС ВІДЭАРОЛІКАЎ "ВУСНАМІ КУПАЛЫ І КОЛАСА ЗАГАВАРЫЛА БЕЛАРУСЬ"

П А Л А Ж Э Н Н Е

аб правядзенні раённага  конкурсу відэаролікаў “Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення раённага конкурсу відэаролікаў “Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь” (далей – Конкурс).
1.2. Конкурс праводзіцца ў рамках юбілейных мерапрыемстваў і  рэалізацыі літаратурна-асветніцкага праекта “Будзе жыць беларуская кніга – будзе жыць Беларусь…”.
1.3. Заснавальнікамі і арганізатарамі Конкурсу з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай бібліятэкі ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

2.1 Галоўнай мэтай Конкурсу з’яўляецца папулярызацыя творчасці класікаў  беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
2.2 Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:

  • выяўленне, падтрымка, стымуляванне інавацыйнай творчай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк;
  • удасканаленне форм і метадаў работы бібліятэк па папулярызацыі твораў беларускай літаратуры;
  • пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў сацыякультурнай дзейнасці бібліятэк.
  •  пошук і падтрымка таленавітых чытальнікаў;
  •  развіццё прамовы і творчых здольнасцяў дзяцей, падлеткаў і дарослых.

3. АРГАНІЗАЦЫЯ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

3.1 Конкурс праводзіцца з 3 красавіка  па 1 лістапада 2017 года. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца супрацоўнікі ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і наведвальнікі бібліятэк.
3.2 Для арганізацыі і падвядзення вынікаў Конкурсу ствараюцца аргкамітэт і журы (Дадатак 1).
3.3 Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 па 30 кастрычніка 2017 г. Матэрыялы прадастаўляюцца ўдзельнікамі ў аддзел бібліятэчнага маркетынга на любым з’ёмным носьбіце (флэш-карта, DVD-дыск, CD-дыск).
3.4 Інфармацыя аб правядзенні конкурсу і яго афіцыйныя вынікі будуць размешчаны на сайце ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” chashnikicbs.ucoz.org.

4. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ

4.1 Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца відэаролікі, створаныя з дапамогай камеры, мабільнага тэлефона, планшэта і інш., па тэме, якая адпавядае ўмовам конкурсу. Матэрыялы прадастаўляюцца па намінацыях:

  • “Паклон прымі ад нас, пясняр!” (відэазапіс выканання  твораў Я.Коласа);
  •  “…І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы” відэазапіс выканання твораў Я.Купалы).

4.2 Сюжэты могуць уключаць інсцэніроўкі, быць папярэдне зманціраваны і адрэдагаваны па жаданні ўдзельніка Конкурсу з выкарыстаннем мелодый, тытраў і г.д.
4.3 Хранаметраж работ не павінен перавышаць 5 хвілін.
4.4 Да кожнай работы дадаецца заяўка на ўдзел у Конкурсе (прадастаўляецца ў вольнай форме з указаннем абранай намінацыі, імя і прозвішча ўдзельніка, яго месца работы і пасада).

5. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

5.1 Ацэнку работ ажыццяўляе журы конкурсу.
5.2 Журы ацэньвае работы па дзесяцібальнай шкале і вызначае пераможцаў Конкурсу па наступных крытэрыях:

– арыгінальнасць зместу і формы работы;
– тэхнічная складанасць выканання работы;

  •  творчы падыход да стварэння відэароліка;
  •  эмацыйнае ўздзеянне.

6. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

6.1 Вынікі ацэнкі работ удзельнікаў вызначаюцца па зводных выніках колькасці балаў, прысвоеных кожным членам журы.
6.2 Па колькасці набраных балаў вызначаюцца пераможцы Конкурсу, якія займаюць I, II і III месца.
6.3 Журы конкурсу і аргкамітэт можа ініцыіраваць ўвядзенне дадатковых прызавых месцаў для ўзнагароджання і заахвочвання ўдзельнікаў.
6.4 Рашэнне журы з’яўляецца абавязковым і перагляду не падлягае.
 

ВИДЕО, ПРЕДОСТАВЛЕННОЕ НА КОНКУРС

Новолукомльская детская библиотека



 

Новолукомльская городская библиотека

Дворецкая библиотека-клуб

 
 

Красноутреньская библиотека

Ольшанская библиотека

Центральная районная библиотека

Черейская библиотека

Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (28.11.2017)
Просмотров: 1053

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 123

Одноклассники

Top.Mail.Ru

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0