ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


РАЁННЫ КОНКУРС АНЛАЙН-ЧЫТАЛЬНІКАЎ "ТАБЕ, МОЙ КРАЮ РОДНЫ..."
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага конкурса анлайн-чытальнікаў “Табе, мой краю родны…”
прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Янкі Журбы

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы, умовы і парадак правядзення раённага онлайн-конкурсу чытальнікаў, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння паэта-земляка Янкі Журбы (далей - Конкурс).
1.2. Конкурс праводзіцца сярод аматараў і знаўцаў паэзіі, якія цікавяцца жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў.

2.МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ
2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання цікавасці да мастацкай спадчыны Я.Журбы, развіццю ўмення адчуваць прыгажосць і выразнасць паэтычнага слова.
2.2. Задачы Конкурсу:
- павышэнне цікавасці маладога пакалення да творчасці пісьменнікаў-землякоў;
- знаёмства з літаратурнай спадчынай, прапаганда творчасці паэта-земляка Янкі Журбы;
- стварэнне ўмоў для творчай самарэалізацыі;
- выяўленне таленавітых чытальнікаў, прадастаўленне ім магчымасці для самавыяўлення;
- стварэнне ўмоў для павышэння мастацкага і выканаўчага майстэрства;
- выхаванне станоўчых эмацыйных адносін да літаратурных паэтычных твораў.

3. АРГКАМІТЭТ  КОНКУРСУ
3.1. Арганізатарам Конкурсу выступае ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
3.2. Арганізацыю правядзення Конкурсу ажыццяўляе Арганізацыйны камітэт (далей - Аргкамітэт Конкурсу), які фарміруецца з работнікаў ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” ў наступным складзе:
Міцькавец С.В. - дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
Папко В.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі;
Іванова Н.В. - загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.
3.3. Аргкамітэт Конкурсу сцвярджае Журы Конкурсу.

4.УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
4.1. Удзельнікам Конкурсу можа стаць любы жадаючы ва ўзросце старэй за 6 (шэсць) гадоў без папярэдняга адбору, які пражывае як на тэрыторыі Чашніцкага раёна, так і за яе межамі.
4.2. Удзельнікі конкурсу дзеляцца па наступных узроставых катэгорыях: ад 6 да 14 гадоў (уключна); ад 15 да 35 гадоў (уключна); ад 36 гадоў і старэй.
4.3. Плата за ўдзел у конкурсе не ўзымаецца, работы застаюцца ў распараджэнні арганізатараў, з правам некамерцыйнага выкарыстання.

5.ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ
5.1.Прадстаўленыя на Конкурс творы павінны адпавядаць тэматыцы Конкурсу.
5.2. На конкурс прымаюцца відэаматэрыялы выразнага чытання вершаў (поўнасцю або ўрыўка) Я.Журбы, а таксама вершаў, прысвечаных Я.Журбе.
5.3. Прадстаўленыя працы могуць быць зняты з дапамогай мабільнага тэлефона, аматарскай ці прафесійнай аппаратуры. Відэаролікі могуць быць адрэдагаваныя і змантаваныя па меркаванні ўдзельніка пры дапамозе адмысловых праграм, прыкладанняў і інструментаў з выкарыстаннем спецэфектаў, гукаў, мелодый і інш. Праца запісваецца ў адным з відэафарматаў AVI, MOV, MPEG, МP4. Конкурсныя работы адпраўляюцца на электронны адрас bibchashniki@gmail.com з паметкай “Анлайн-конкурс чытальнікаў Я.Журбы”.
5.4. Падчас выступлення могуць быць выкарыстаны музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы.
5.5. Адпраўляючы відэаматэрыял на Конкурс, Удзельнік пацвярджае сваю згоду з умовамі Конкурсу, якiя вызначаны гэтым Палажэннем, дае згоду на абнародаванне і публічны паказ відэа, дасланага для ўдзелу ў Конкурсе, з указаннем імя выканаўцы і яго ўзросту.

6.ПАРАДАК І ТЭРМІНЫ ПРАДСТАЎЛЕННЯ КОНКУРСНЫХ РАБОТ
6.1. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 1 лютага па 25 красавіка 2021 года.
6.2. Вынікі Конкурсу публікуюцца на сайце http://chashnikicbs.by/ і ў сацыяльных сетках Арганізатараў https://vk.com/club195595977 у тэрмін да 1 мая 2021 года.
6.3. Конкурсныя работы, прадстаўленыя пасля завяршэння апошняга тэрміну прыёму, а таксама не адпавядаюць умовам конкурсу, не прымаюцца і не разглядаюцца.

7.ЖУРЫ КОНКУРСА
7.1. Экспертная ацэнка і падвядзенне вынікаў прадстаўленых на конкурс работ ускладаецца на Журы.
7.2. Журы конкурсу фарміруецца з работнікаў ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і іншых экспертаў.
7.3. Пры ацэнцы прадстаўленых вершаў улічваюцца наступныя крытэрыі: адпаведнасць тэматыцы конкурсу; артыстызм выканання; асэнсаванне творы падчас выканання; здольнасць гарманізаваць голас, эмоцыі і жэсты; глыбіня пранікнення ў вобразную і сэнсавую структуру твора.
7.4. Журы разглядае прадстаўленыя работы і вызначае пераможцаў.

8. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І УЗНАГАРОДЖАННЕ
8.1. Пераможцы Конкурсу вызначаюцца ў кожнай узроставай катэгорыі ў адпаведнасці з рашэннем Журы Конкурсу.
8.2. Па меркаванні Аргкамітэту работы фіналістаў і пераможцаў Конкурсу размяшчаюцца на сайце ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і іншых крыніцах у сеткі Інтэрнэт.
8.3. Пераможцы Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі.
8.4. Пераможцы Конкурсу запрашаюцца для ўдзелу 22 мая 2021 года ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Васілю Цяпінскаму.
Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (10.03.2021)
Просмотров: 506

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0