ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


РАЁННЫ АГЛЯД-КОНКУРС НА ЛЕПШЫ ЛЕТАПІС БІБЛІЯТЭКІ "У КОЖНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ - СВАЯ ГІСТОРЫЯ"
Палажэнне
аб раённым аглядзе-конкурсе на лепшы летапіс бібліятэкі
“У кожнай бібліятэцы - свая гісторыя ”. 
 
      1. Агульнае палажэнне. 
1.1. Чашніцкая цэнтральная раённая бібліятэка праводзіць раённы агляд – конкурс “У кожнай бібліятэцы - свая гісторыя ” на лепшы летапіс бібліятэкі  сярод бібліятэк ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
1.2. Заснавальнікам і арганізатарам раённага конкурса з’яўляецца Чашніцкая цэнтральная раённая бібліятэка.
1.3. Сапраўднае Палажэнне вызначае агульны парадак арганізацыі і правядзення Конкурсу.
                        
2. Мэты і задачы конкурсу. 
2.1. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі краязнаўства, узмацнення цікавасці да гісторыі малай Радзімы.
2.2. Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:
  • Удасканаленне навыкаў даследчай дзейнасці бібліятэкараў;
  • Раскрыццё творчага патэнцыялу ў афармленні краязнаўчага матэрыялу;
  • Прапаганда краязнаўчых ведаў. 
3. Арганізацыя і ўмовы конкурсу.
3.1. Кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем конкурса здзяйсняецца арганізацыйным камітэтам.
3.2. Арганізацыйны камітэт з’яўляецца выканаўчым органам і нясе адказнасць за арганізацыю і правядзенне конкурса.
3.3. Арганізацыйны камітэт:
  • Распрацоўвае Палажэнне аб конкурсе;
  • Вызначае Парадак правядзення конкурса;
  • Вызначае крытэрыі ацэнкі работ удзельнікаў конкурса;
  • Аказвае кансультацыю бібліятэчным работнікам па разнастайным пытанням напісання конкурсных работ і ўдзелу ў конкурсе;
  • Разглядае прадстаўленыя конкурсныя работы;
  • Арганізуе пасяджэнне журы і зацвярджае пераможцаў конкурса;
  • Рыхтуе матэрыялы, адлюстроўвае арганізацыю і правядзенне конкурса на сайце заснавальніка. 
4. Удзельнікі конкурса. 
4.1.Удзельнікамі конкурса з’яўляюцца Чашніцкая цэнтральная раённая, гарадскія і сельскія бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
 
5.Умовы і парадак правядзення конкурса. 
5.1. Конкурс праводзіцца з 1 студзеня па 1 верасня 2016 года.
5.2.Конкурсныя работы накіроўваюцца ў аддзел бібліятэчнага маркетынга і рэкламы.
5.3. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы.
5.4.Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і павінны мець электронную копію.
5.5.Матэрыялы, падаваемыя на конкурс павінны змяшчаць:
  • Інфармацыю з падробным пераказам краязнаўчага матэрыялу аб бібліятэцы;
  • Наглядны матэрыял, фотаздымкі;
  • Буклет. 
6. Крытэрыі ацэнкі. 
6.1. Метады даследвання павінны грунтавацца на гістарычных і архіўных звестках.
6.2. Бібліятэкар павінен умець вызначаць дакладнасць і паўнату інфармацыі, правільна класіфіцыраваць гістарычныя крыніцы.
6.3. Патрабаванні да знешняга выгляду - дызайнерскае афармленне летапісу і пісьменнасць падачы матэрыялу.
6.4. Творчая інтэрпрэтацыя матэрыяла;
6.5. Арыгінальны падыход, цікавая падача інформацыі.
 
7. Падвядзенне вынікаў конкурса
7.1. Для падвядзенне вынікаў конкурса ствараецца журы, у складзе: Міцькавец С.В., дырэктар ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
Крэміс А.І., намеснік дырэктара ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
Падалец С.В., метадыст 1 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынга і рэкламы ;
Шарафутдзінава Г.В., бібліятэкар 2 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынга і рэкламы;
Селядзец Н.Я., заг.аддзела камплектавання і апрацоўкі бібліятэчнага фонда.
7.2. Пераможцы конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. 
Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (03.03.2016)
Просмотров: 1106

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 123

Одноклассники

Top.Mail.Ru

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0