ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


“ПАРАСОН-ШОУ”

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення раённага конкурсу парасонаў “Парасон-шоу”

1. АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
1.1.Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення раённага конкурсу парасонаў “Парасон-шоу” (далей – Конкурс).
1.2.Конкурс праводзіцца ў рамках правядзення святочных мерапрыемстваў да Дня горада Чашнікі.
1.3.Арганізатарамі Конкурсу з’яўляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага райвыканкама і дзяржаўная ўстанова культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

2. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
2.1.Стварэнне святочнай атмасферы падчас правядзення Дня горада Чашнікі.
2.2.Рэалізацыя творчага патэнцыяла прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў г.Чашнікі і Чашнікскага раёна ў сферы святочнай дзейнасці.
2.3.Аб’яднанне шырокага кола людзей на аснове іх уласнай творчасці.
2.4.Развіццё эстэтычнага густу жыхароў Чашніцкага раёна шляхам уцягнення ў дызайнерскую дзейнасць і ўдзел у святочных мерапрыемствах.
2.5. Фарміраванне каштоўнасцей сямейнага жыцця.

3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
3.1.У конкурсе прымаюць удзел творчыя калектывы і аматарскія аб’яднанні, работнікі ўстаноў культуры, адукацыі і прадпрыемстваў г.Чашнікі і Чашніцкага раёна.
3.2.У Конкурсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 14 гадоў на момант падачы заяўкі (далей – удзельнікі Конкурсу).

4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
4.1. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Мама + тата + я  = сям’я” (у намінацыі ўдзел прымаюць сямейныя парасоны, работу над якімі ажыццяўлялася бацькамі разам з дзецьмі. Пажадана, каб у работах знайшлося адлюстраванне сямейных каштоўнасцей – сумесныя захапленні, традыцыі);
“Нацыянальны каларыт” (у намінацыі ўдзельнічаюць парасоны з выкарыстаннем беларускіх сімвалаў, элементаў фальклору, беларускага арнаменту);
“Рамантычная пара” (у намінацыі прымаюць удзел парныя парасоны, аб’яднаныя адной тэматыкай).
4.2. Заяўка на ўдзел у конкурсе падаецца па форме згодна з Дадаткам да дадзенага Палажэння да 5 верасня 2022 года.
4.3. Конкурсныя работы накіроўваюцца ў адзел маркетынга і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі па адрасу: г.Чашнікі, вул.Міра, 26 да 9 верасня 2022 года (даведкі па тэлефоне:                                 8 (02133) 4 21 74).
4.4. Прадстаўляючы парасон на Конкурс, удзельнік Конкурсу дае згоду на бязвыплатнае яго выкарыстанне ў інтэрнэт рэсурсах і сацыяльных сетках.
4.5. Выдаткі, звязаныя з стварэннем і прадстаўленнем парасона/групы парасонаў на конкурс, аплачваюцца яго ўдзельнікамі самастойна.
4.6. Усе работы, накіраваныя на Конкурс, будуць прадстаўлены на выставе “Парасон-шоу”, якая адбудзецца падчас правядзення святочных мерапрыемстваў у межах Дня горада Чашнікі.
4.7. Вынікі конкурсу будуць размешчаны ў стужцы навін сайта http://chashnikicbs.by.

5. АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА РАБОТ
5.1.Удзельнікі Конкурсу прадстаўляюць незвычайна аформленыя парасоны, выкананыя сваімі рукамі з выкарыстаннем любых матэрыялаў (тканіна, папера, штучныя або жывыя кветкі, салома, пер’е, стужкі і г.д.).
5.2.У Конкурсе не могуць прымаць удзел работы, якія парушаюць патрабаванні маралі, або ўтрымліваюць агрэсіўныя элементы.
5.3.Конкурсныя работы павінны адпавядаць абранай намінацыі.
5.4.На конкурснай рабоце неабходна ўказаць (камп’ютарны набор): прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку ўдзельніка конкурсу, намінацыю, назву твора і ўстанову, якая накіроўвае парасон/групу парасонаў (інфармацыя павінна адпавядаць заяўленым крытэрыям).

6. КРЫТЭРЫЯМІ АЦЭНКІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА
6.1.Арыгінальнасць ідэі афармлення і фантазія;
6.2.Майстэрства выканання;
6.3.Неардынарнасць выкарыстання звычайных матэрыялаў;
6.4.Адпаведнасць намінацыі;
6.5.Суцэльнасць кампазіцыі, гармонія (антураж).

7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ
7.1.Арганізацыю і правядзенне Конкурсу здзяйсняе арганізацыйны камітэт у наступным складзе:
Баранава А.І. – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта;
Латыголец С.А. – намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта;
Мядзюк А.Л. – дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
7.2.Конкурсам прадугледжана далучэнне да ліку яго арганізатараў спонсараў, іншых зацікаўленых устаноў.
7.3.Арганізацыйным камітэтам прадугледжана права прызначэння дадатковай намінацыі і спецыяльных прызоў.
7.4.Для ацэнкі работ удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет,  у які ўваходзяць пяць чалавек. Экспертны савет узначальвае старшыня. Склад экспертнага савета зацвярджаецца арганізатарамі.
7.5.Экспертны савет разглядае і выяўляе лепшыя працы ў кожнай намінацыі, у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі, пазначанымі ў дадзеным Палажэнні. Вызначае пераможцаў. У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшыні экспертнага савета.
7.6. У склад экспертнага савета не могуць уваходзіць аўтары работ, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
 
Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (05.09.2022)
Просмотров: 261

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0