ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ЧАШНІЦКАЯ РАЁННАЯ ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ ЯНКІ ЖУРБЫ - АСЯРОДАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ
Аб рабоце філіяла “Чашніцкая раённая дзіцячая бібліятэка имя янки Журбы”
з дзецьмі і моладдзю па патрыятычнаму выхаванню і распаўсюджванню экалагічных ведаў і фарміраванню экалагічнай культуры (намінацыя “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”)

Эфектыўная работа з малодшымі школьнікамі і падлеткамі – адна з найважнейшых задач сучаснасці. Чашніцкая дзіцячая бібліятэка важнейшым напрамкам дзейнасці лічыць работу па патрыятычнаму выхаванню і распаўсюджванню экалагічных ведаў, фарміраванню экалагічнай культуры падрастаючага пакалення.
На працягу трох гадоў бібліятэкары распрацоўвалі і праводзілі мерапрыемствы да Года малой радзімы, Года народнага адзінства, Года гістарычнай памяці, асноўных дзяржаўных свят і памятных дат Рэспублікі Беларусь.
У Год малой радзімы ў бібліятэцы на працягу года дзейнічала выстава-экспазіцыя “Любі і ведай свой родны край”, адзначаліся даты знакамітых землякоў: выстава-персаналія “Раўненне на земляка”, праведзена вечарына-партрэт “Больш, чым проста вучоны...” да 90-годдзя з дня нараджэння Ж.Алфёрава, выстава-прысвячэнне “Промні асветніцтва” і відэапрагляд “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць. Васіль Цяпінскі” да 480-годдзя В.Цяпінскага. Інфарм-навігатар “Беларусь 2020: выбар у імя будучага” быў аформлены да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі шмат памятных мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны: гадзіны памяці “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, “Брэсцкая крэпасць – крэпасць-герой”, “Пра гэта забываць нельга”, урок мужнасці “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”, літаратурны вечар “І музы не маўчалі на вайне”, віртуальны часопіс “Хатынь у сэрцы”, час памяці “Вішанькі – кроўная сястра Хатыні”, патрыятычная акцыя “Свечка памяці і смутку”, вечарына памяці “Жанчына-легенда – на вайне і ў мірным жыцці” (да 100-годдзя з дня нараджэння З.Тусналобавай-Марчанка), музычна-паэтычная вечарына “Франтавыя паэты… Ваша жыццё вайна рыфмавала”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна – боль і памяць народа” і інш.
У 2020 годзе з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў бібліятэцы праходзіў патрыятычны бібліямарафон “Па слядах Перамогі…”. Была разгорнута вялікая выставачная работа: выстава-персаналія “Беларусі легендарны сын” (да 110-годдзя з дня нараджэння К.Заслонава), выстава-рэквіем “Халакост у мастацтве”, выстава-прысвячэнне “Абаронцамі расцём!”, выстава-інфармацыя “Аб вайне раскажуць ордэны і медалі” (да 90-годдзя з часу заснавання ордэна Чырвонай Зоркі; да 75-годдзя з часу заснавання медаля “За ўзяцце Берліна”) і інш.
Для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў супрацоўнікамі бібліятэкі актыўна выкарыстоўваюцца тэхнічныя магчымасці: камп’ютарныя слайд-прэзентацыі, відэапрагляды. Створаны і прапанаваны карыстальнікам віртуальныя віктарыны “75 год Перамогі”, “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны”, “Мая Беларусь” (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”), “Герб, флаг і гімн – святыя атрыбуты дзяржавы”.        
Дзейснай формай патрыятычнага выхавання сталі відэапрагляды “Дзень памяці і смутку – 22 чэрвеня”, “Як гэта было…”, “Парад Перамогі 1945 года” (да 75-годдзя Парада Перамогі ў Маскве), “Вызваленне Беларусі”, “Як гэта было: вызваленне Чашніцкага раёна”, “Падарожжа па Беларусі”.
Штогод у лютым Чашніцкая дзіцячая бібліятэка адзначае Дзень юнага героя-антыфашыста, прысвечаны подзвігам дзяцей, якія разам з дарослымі змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, супраць фашызму ў партызанскіх атрадах Руху Супрацьстаяння: “Дзяцінства, у якім была вайна” (2020), “Юныя героі вайны” (2021). 8 лютага 2022 года з навучэнцамі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чашнікі імя Героя Савецкага Саюза Я.Ф.Іваноўскага” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Юныя бязвусыя героі”, прысвечаная юным героям-антыфашыстам, якія за подзвігі ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На мерапрыемстве адбылося “знаёмства” з смелымі і самаадданымі юнымі патрыётамі Чашніччыны.
З мэтай выхавання грамадзянскай адказнасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі кожны год супрацоўнікамі бібліятэкі рыхтуюцца мерапрыемствы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў: гадзіна-рэквіем “Рэха афганскай вайны…”, вечарыны памяці “Афганістан. Наша памяць і боль” і “Афганістан – наша памяць і боль”, урок мужнасці “Мы ведаем і памятаем”. У 2021 годзе Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў была прысвечана гадзіна памяці “Афганістан: без права на забыццё”, якую бібліятэкары падрыхтавалі разам з супрацоўнікамі ДУ “Чашніцкі гістарычны музей”. На мерапрыемстве вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй Афганскай вайны, больш падрабязней расказалі пра землякоў, якія гераічна загінулі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак.
Да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы кожны год афармляюцца выставы і ладзяцца мерапрыемствы: выстава-прысвячэнне “Радзімы сімвалы святыя” і відэапрагляд “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” (2020), выстава “Сімвалы міру і дабра” (2021), выстава “Сімвалы маёй краіны” і інфармацыйная гадзіна “Герб і сцяг – сімвалы свабоды” (2022).
2021 год у Беларусі праходзіў пад знакам Года народнага адзінства. У бібліятэцы на працягу года дзейнічала выстава-прысвячэнне “Мы – беларусы!”. У бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, спрыяючых выхаванню пачуцця патрыятызму і гордасці за сваю Радзіму, абуджэнню цікавасці да прыроды, гісторыі, культуры і традыцый роднага краю: пазнавальна-гульнёвая гадзіна “Мы розныя – у гэтым наша багацце, мы разам – у гэтым наша сіла!”, гістарычная гадзіна “Адзінства, пранесенае праз гады”, гісторыка-патрыятычная гадзіна “У адзінстве наша моц”, падарожжа “З чаго пачынаецца Радзіма?” і інш.
Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была праведзена гульня “Армейскі экспрэс” (2021), музычна-патрыятычная вечарына “Абаронцам Айчыны прысвячаецца” (2021).
На працягу Года гістарычнай памяці ў бібліятэцы праводзіліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да знакавых падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь: гадзіны памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”, “Нам трэба памятаць гэты дзень”, “Памятаць…і ніколі не забываць”, прэзентацыя кнігі “Генацыд беларускага народа: інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы” пад рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа,  гісторыка-патрыятычная гадзіна “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”, краязнаўчая бібліяпанарама “Я ў гэтым горадзе жыву – я гэты горад спазнаю”, урок мужнасці “Са школьнага парога ішлі ў вайну” і інш. На інфармацыйную гадзіну-рэквіем “Генацыд беларускага народа” для сустрэчы з чытачамі бібліятэкары запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Плюта Л.Г. і старшыню Савета ветэранаў Чашніцкага раёна Каваленка В.У.
У рамках Года гістарычнай памяці ў бібліятэцы былі аформлены выставы, якія знаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з кнігамі аб гістарычным мінулым Беларусі: выстава “Мая зямля – Чашніччына”, выстава-прысвячэнне “Ганаруся табой, мая Беларусь!”, “Нельга апраўдаць... Нельга забыць!”, “Памяць ніколі не знікне”, выстава адной кнігі “Генацыд беларускага народа”, выстава-пано “Любі і ведай родны край” і інш.
Супрацоўнікі Чашніцкай дзіцячай бібліятэкі – актыўныя ўдзельнікі раённых і гарадскіх свят. Разнастайнай і насычанай гульнёвай праграмай парадавалі жыхароў Чашніччыны бібліятэкары на раённым свяце народных рамёстваў у вёсцы Белая Царква (2019 г.). На тэматычнай пляцоўцы “Усе фарбы роднага краю” для дзяцей бібліятэкары арганізавалі народныя гульні: “Гарадкі”, “Рыбалка”, “Пярсцёнак”, “Мех золата” і г.д.
3 ліпеня 2021 года на цэнтральнай плошчы г.Чашнікі ў рамках раённага свята, супрацоўнікамі бібліятэкі на тэматычнай пляцоўцы “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю” для дзяцей арганізавана гульнявая зона. Кожны жадаючы змог праверыць свае веды па гісторыі нашай краіны, адказаўшы на пытанні крыжаванкі “Мая радзіма – Беларусь” і склаўшы краязнаўчы пазл “Любімы куток роднага краю”.
Кожны год супрацоўнікі Чашніцкай дзіцячай бібліятэкі прымаюць удзел у святочных мерапрыемствах фестываля Васіля Цяпінскага.
Штогод бібліятэкарамі ладзяцца экскурсіі па гораду Чашнікі: “Пройдзем па гораду пешшу”, “Мы ў памяці захоўваем простыя імёны” (2022).
Чашніцкая дзіцячая бібліятэка штогод працуе ў напрамку распаўсюджвання экалагічных ведаў, фарміравання і выхавання экалагічнай культуры ў падрастаючага пакалення.
У 2020 годзе бібліятэка працавала па рэалізацыі мэтавай бібліятэчнай праграммы па экалогіі “Што можа быць радней зямлі сваёй…”, галоўнай мэтай якой з’яўлялася арыентацыя чалавека на прыняцце экалагічна правільных рашэнняў прыродавыкарыстання. У вырашэнні гэтай задачы ў бібліятэцы былі арганізаваны выставы і праведзены масавыя мерапрыемствы: выстава-персаналія: “Пад шапкай – невідзімкай Мікалая Сладкова”, выстава-памяць “Чарнобыль у нашай памяці”, выстава-настрой “Усе фарбы лета”, выстава-прысвячэнне “Запаведныя мясціны Беларусі”, літаратурна-экалагічная экспедыцыя “У лясах над Бярозай” (да 95-годдзя з часу заснавання  Бярэзінскага біясфернага запаведніка), гульні-віктарыны “Дзень нараджэння Зямлі” і “Экалагічны экспрэс”, вусны часопіс “Кніжная аранжэрэя: кветкі ў літаратуры” і інш.
З 2021 года бібліятэка прадоўжыла работу ў напрамку фарміравання і выхавання экалагічнай культуры ў дзяцей згодна мэтавай бібліятэчнай праграмы па экалогіі “Свет вакол нас” на 2021-2023 гады. У рамках праграмы за 2021 і 2022 гады аформлена 28 разнастайных выстаў і праведзена 84 масавых мерапрыемства, у якіх прынялі ўдзел 1715 карыстальнікаў. Самымі значнымі з іх сталі: паэтычная гадзіна “Чарнобыльскі набат”, гадзіна гісторыі “Чарнобыль –  памятаем дзеля будучыні”, пазнавальная гульня-падарожжа “Загадкі чараўніцы Зімы”, віртуальнае падарожжа “Запаведны матыў – Белавежская пушча”, пазнавальна-інфармацыйная гадзіна “Падарожжа ў Энергалэнд”, экалагічны квэст “Энергазберажэнне – важнае ўменне” і хвілінка беражлівасці “Азбука эканоміі”, гульня “Дзень Зямлі”, “Экалогія і энергазберажэнне”, дзень экалагічных ведаў “Прырода – наш дом”, вусны часопіс “Зямля ў нас адна – іншай не будзе ніколі!”, актуальны дыялог “Зберажом планету разам!”. Падчас гэтых мерапрыемстваў дзеці вырашалі задачы па энергазберажэнні, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, складалі прыказкі і прымаўкі.
Да мерапрыемстваў афармляліся разнастаныя выставы: выстава-прагляд “Запаведныя мясціны Беларусі”, выстава-парад “Хараство роднай прыроды” (да 65-годдзя з дня нараджэння У.Ягоўдзіка), выстава-цыкл “Веснікі вясны…”, выстава-настрой “У госці да Восені”, “Распляскала фарбы восень”, выстава-прагляд “Тайны Белавежы” і інш.
У апошні час шырокае распаўсюджванне атрымала актыўная форма працы з чытачамі – акцыя. З мэтай навучыць дзяцей уносіць пасільны ўклад у справу аховы прыроды роднага краю работнікі бібліятэкі правялі акцыі “Пакармі птушак зімой”, “Гадзіна Зямлі”.
Бібліятэчны экатур “Зазірнем у свет жывой прыроды” адправіў дзяўчынак і хлопчыкаў у шлях па станцыях: “Царства раслін”, “Царства жывёл”. У ходзе падарожжа дзеці адказвалі на пытанні віктарыны “Усё аб кветках”, удзельнічалі ў экалагічных гульнях і пазнавальных конкурсах: “Кветкавая палянка”, “Чацвёрты лішні”, “Чароўныя ператварэнні” і іншых.
Напярэдадні Дня памяці ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для школьнікаў горада заўсёды ладзяцца мерапрыемствы: гадзіна-рэквіем “Чарнобыль: попел і боль”(2020), гадзіна гісторыі “Чарнобыль: памятаем дзеля будучыні” (2021), “Мужнасць і боль Чарнобыля” (2022).
У мэтах экалагічнага выхавання арганізоўваліся відэапрагляды “ТОП 10 фактов Жак Ив Кусто”, “Как сохранить окружающую среду”, “Чарнобыльская катастрофа: храналогія падзей”, “Правілы паводзін на прыродзе” (2020), “Экалогія і энергазберажэнне” (2022).
Падчас правядзення мерапрыемстваў распаўсюджвалася ўласная друкаваная прадукцыя, якой было распрацавана за 2020-2022 гады 11 найменняў, сярод якіх: рэкамендацыйны спіс літаратуры “Добрыя казкі аб прыродзе”, буклеты “Добрая справа, або як дапамагчы птушкам зімой”, “Правілы паводзін у прыродзе, або Экалагічны этыкет”, “Кіраванне адходамі – па правілах!”, “Цікавыя факты па экалогіі”, памяткі “Міжнародная акцыя “Гадзіна Зямлі”, “Вучымся берагчы”, “Беражыце жывёл” і інш.
Мерапрыемствы па патрыятычнаму вызаванню і ў рамках рэалізацыі мэтавых праграм актыўна асвятляліся на старонцы Інстаграм detbibchashniki і на сайце ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” chashnikicbs.by.

Папко, В
Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (17.10.2023)
Просмотров: 82

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 6
Гостей: 2
Пользователей: 4
Гном11см, Piavo4ka, Мишка, Сфагнум