ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА
Выхаванне маладога пакалення немагчымае без прывіцця любові да Радзімы, гонару за сваю краіну, фарміравання правільнага стаўлення да навакольнага свету. Важная роля ў гэтым працэсе адведзена бібліятэцы.
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэцы разумеюць, як важна ведаць кожнаму свае карані, гісторыю і прыроду роднага краю, яго нацыянальную культуру. Усе формы бібліятэчнай работы ў даных накірунках завязаны на наяўных інфармацыйных рэсурсах - у першую чаргу, кніжных фондах. Што б ні рабіла бібліятэка, галоўная яе мэта – далучэнне да чытання, да роднага слова, да гісторыі і сучаснасці краю. У адносінах да падлеткаў праглядаецца яшчэ адна мэта - дапамагчы сталеламу чалавеку сфарміраваць паняцці і ўяўленні, звязаныя з патрыятызмам, дапамагчы ў асэнсаванні вышэйшых чалавечых каштоўнасцяў і ідэй.
Цэнтральная раённая бібліятэка з года ў год вядзе планамерную і мэтанакіраваную работу па распаўсюджванню аб’ектыўных і дакладных ведаў аб сваёй тэрыторыі і ўсім регіёне перш за ўсё сярод маладзёжнай аўдыторыі. Сярод метадаў распаўсюджвання ведаў папулярнасць сярод моладзі набываюць гістарычныя экскурсы, літаратурныя вандроўкі, вечары-сустрэчы, урокі радзімазнаўства, гадзіны народнай спадчыны, мэтай якіх з’яўляецца знаёмства не толькі з інфармацыяй і пэўнай тэмай, але і адаптацыя да самой бібліятэкі.
Выхаванне павагі ў падрастаючага пакалення да роднай культуры і літаратуры ў бібліятэцы пачынаецца з аформленых на беларускай мове назвы кніжных выстаў, цытаты, аб’яў: “Ганаруся табой, мая Беларусь”, “Мая зямля Чашніччына”, “Край беларускі, край самабытны”, “Квітней пад небам, Беларусь” і інш.
Вядзецца работа па збору і сістэматызацыі краязнаўчых матэрыялаў па гісторыі Чашніччыны, аб выдатных людзях, помніках гісторыі і культуры. Аформлены альбомы, тэматычныя папкі-дасье: “Асветнік беларускага народа”, “Знакамітыя людзі Чашніччыны”, “Старонкі жыцця і творчасці Янкі Журбы”, “Мастак з сусветным імем”, “Юнацтва, абпаленае вайной” , “Героі – нашы землякі”, “Сейбіт кнігі і асветы”, “Афганістан баліць у маёй душы”, “Пісьменнікі – нашы землякі”, “Драўляная казка Ганны Асіпковай”, “Легенды і паданні краю”, “Мужнасці вечны ўрок” і многія іншыя, якія паспяхова выкарыстоўваюцца чытачамі.
У 2019-2020 гады ў бібліятэцы рэалізовывалась мэтавая праграма “Давай ганарыцца, што мы беларусы”, мэтай якой стварэнне цэласнай сістэмы асветы па пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі, гісторыі, нацыянальнай культуры, больш поўнае вывучэнне духоўнай і матэрыяльнай культуры, выхаванне любові да Радзімы, гераічнага мінулага народа.
У сваёй рабоце бібліятэка надае вялікую ўвагу адраджэнню вытокаў народнай культуры, прапагандзе фальклору, народных святаў і абрадаў. Цікавасць насельніцтва да традыцый, звычаяў мінулага заахвоцілі бібліятэку стварыць унікальную кнігу з краязнаўчым матэрыялам.
Увазе гараджан бібліятэкары прадставілі самаробную кнігу легенд і паданняў Чашніччыны пад назвай “Чашніччына – край таямніц”, дзе змешчаны цікавыя гістарычныя звесткі, вершы мясцовых аўтараў. У час яе стварэння выкарыстоўваліся разнастайныя прыродныя матэрыялы, такія прыёмы, як аплікацыя з саломкі, фларыстыка, саломапляценне, пляценне тэхнікай макрамэ, лепка з цеста. Кніга прадстаўлена ў самаробным куфары з элементамі дэкору з саломкі і бяросты.
З дапамогай самаробнай кнігі “Чашніччына – край таямніц” праводзяць разнастайныя мерапрыемствы краязнаўчага характару, у час якіх рэкламуюць родныя краявіды, легенды і паданні малой радзімы.
У 2021 годзе на Чашніччыне праходзіў фестываль, прысвечаны знакамітаму беларускаму асветніку, кнігадрукару, дзеячу Рэфармацыі – Васілю Цяпінскаму. У рамках фестывалю прайшло шмат разнастайных конкурсаў і цікавых падзей. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную пляцоўку “Нашчадкі Васіля”, дзе сваё месца знайшла і кніга.
Самаробная кніга “Чашніччына – край таямніц” падарожнічала на “Славянскі базар у Віцебску” у рамках тэматычнай брэндавай пляцоўкі Чашніцкага раёна ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” на прадстаўленай на фестывалі выставе “Ён наш зямляк, ён наша слава”, прысвечанай Васілю Цяпінскаму. На выставе была прадстаўлена літаратура аб жыцці і дзейнасці В. Цяпінскага. Таксама любы жадаючы змог пазнаёміцца з самаробнымі кнігамі, якія зрабілі работнікі бібліятэкі і сфатаграфавацца з галоўным героем тэматычнай пляцоўкі – Васілём Цяпінскім.
У жніўні 2021 года вёска Чарэя адзначыла 955-годдзе. У рамках святочных мерапрыемстваў супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі была аформлена тэматычная пляцоўка “Край родны – навекі любімы!”. На выставе-экспазіцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Творым прыгажосць сваімі рукамі” можна было ўбачыць вышытыя карціны, вырабы з папяровай лазы, а таксама падрабязней пазнаёміцца з самаробнай кнігай “Чашніччына – край таямніц”.
Адной з галоўных старонак дзейнасці бібліятэкі ў краязнаўчым накірунку лічыцца прапаганда духоўнай спадчыны свайго народа, яго традыцый.
Бібліятэка сумесна з храмам Праабражэння Гасподняга г.Чашнікі арганізавалі і правялі для вучняў старэйшых класаў школ г.Чашнікі праваслаўную гадзіну “Святло Каляднай зоркі”, духоўна-асветніцкую гутарку “Льюць гукі жыцця, шчасця і дабра, азараючы думкі святлом Раства”.
Каб пазнаёміць маладое пакаленне з усімі традыцыямі і звычаямі святкавання яблычнага Спаса з выхаванцамі аздараўленчага лагера “Алімпіец” вучэбна-спартыўнай установы “Чашніцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа” бібліятэка правяла для іх фальклорна-гульнёвую праграму “Яблычны дзянёк”.
Сумесна з ДУ “Чашніцкі гістарычны музей” на пляцоўцы з гісторыка-геаграфічнай картай Чашніцкага раёна быў праведзены Яблычны Спас “Дзень з водарам яблыкаў”, дзе ўдзельнікам прапаноўвалася прыняць удзел у “Яблычнай віктарыне” і “Спас усяго прыпас”.
Напярэдадні свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў бібліятэцы прайшла сустрэча з духоўнасцю “Добрасумленная абаронца і заступніца”, прымеркаваная да Дня маці. На сустрэчу быў запрошаны святар Храма Праабражэння Гасподняга іерэй Сергій. Ён распавёў пра гісторыю ўзнікнення свята, пра падзеі гэтаму папярэднічаюць, пазнаёміў з храмамі, якія былі ўзведзены ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
З нагоды святкавання Дня праваслаўнай кнігі цэнтральнай раённай бібліятэкай сумесна з храмам Праабражэння Гасподняга праведзена гадзіна духоўнай асветы “Вечныя каштоўнасці праваслаўя”. Слайд- прэзентацыя “Жывое слова мудрасці духоўнай”, адкрыты прагляд літаратуры “Праз кнігу – да  дабра і святла”, кніжна-ілюстраваная выстава “Духоўная спадчына Чашніччыны” таксама былі прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі.
Сучасная моладзь, перш за ўсё, з’яўляецца спажыўцом камп’ютарных прадуктаў, асобай, арыентаванай на ўспрыманне візуальнай інфармацыі. Гэтыя асаблівасці ўлічваюцца пра рабоце. Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі прапанавалі наведвальнікам, размешчаныя на сайце ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, краязнаўчыя анлайн-віктарыны “Любі і ведай свой край”, “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”, віртуальную выставу “Знатна зямля сваімі землякамі”.
Год малой радзімы для цэнтральнай раённай бібліятэкі быў плённым, насычаным цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. У бібліятэцы афармляліся выставы і прагляды літаратуры: інфармацыйная выстава-экспазіцыя “З малой Радзімы маёй пачынаецца Беларусь”, выстава сямейных рэліквій “Хусткі з бабулінага куфра”, краязнаўчая выстава “Край беларускі – край самабытны”, адкрыты прагляд літаратуры “Завешся ты ласкава – Беларуссю”, выстава рэтра-фотаздымкаў “Штрыхі да партрэту горада”. Да 95-годдзя ўтварэння Чашніцкага раёна і Года малой радзімы супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам тэматычную выставу “Ганаруся табой, мой край”.
Адметным стала правядзенне мерапрыемстваў у рэжыме Open Air.
У гістарычнай частцы горада на месцы размяшчэння гісторыка-геаграфічнай карты Чашніцкага раёна на працягу летніх месяцаў праходзілі разнастайныя мерапрыемствы: краязнаўчы кактэйль “Імі ганарыцца Чашніччына”, вусны часопіс “Слаўныя імёны Чашніччыны”.
У рамках турыстычна-краязнаўчага тыдня “Сэрцу мілы край” былі аформлены выстава-інфармацыя “Малы горад – вялікая гісторыя”, фотавыстава “Вялікі свет малой радзімы”, праведзены масавыя мерапрыемствы: мультымедыя падарожжа “Горад шчаслівых надзей”, відэагутарка “Роднага краю вобразы мілыя”. Удзельнікам акцыі “Складзем карту малой радзімы разам” неабходна было з прапанаваных пазлаў-фрагментаў скласці карту Чашніцкага раёна. Праведзеная акцыя дазволіла развіць цікавасць да гісторыі і геаграфіі малой радзімы, і арганізаваць творчы інтарэс падрастаючага пакалення.
Выдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа.
Асаблівым днём для вучняў старэйшых класаў стаў дзень правядзення свята беларускай нацыянальнай кухні “Традыцыйныя стравы беларускай нацыянальнай кухні”, арганізаваны сумесна з народным клубам аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак” гарадского Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі. Удзельнікі прынялі ўдзел у гульнявой праграме, якую склалі конкурсы: “Народныя прыказкі пра харчаванне”, “Загадкі. Харчаванне і ежа”, “Прыказкі і прымаўкі пра хлеб”. З дапамогай відэасюжэта прысутныя больш падрабязна даведаліся пра дзейнасць народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Смак”. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана паспрабаваць адно са страў беларускай кухні – вергуны.
Значная частка арганізаваных мерапрыемстваў наладжваецца з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення грамадзянскай пазіцыі і нацыянальнай годнасці: хвіліна прававога пісьменства і выстава “Канстытуцыя: жыць ў прававой дзяржаве” (Сярэдняя школа № 4 г.Чашнікі), тэматычная выстава “Фундамаент нашай дзяржаўнасці” …
Да 100-годдзя з дня ўтварэння БССР было праведзена інфармацыйнае дасье “Без мінулага няма будучыні” сумесна з ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. На мерапрыемства была запрошана спецыяліст ГА БРСМ. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з успамінамі К.П.Чэпіка – ураджэнца Чашніцкага краю, камсамольца дваццатых гадоў, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага лекара БССР. Увазе старшакласнікаў таксама былі прадстаўлены прэзентацыя “БССР: Этапы гістарычнага шляху” і дакументальны фільм “Савецкая Беларусь”.
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі праведзены тэматычны вечар “Адзіная дзяржава, калі адзіны народ, калі вялікай сілай ён рухаецца наперад”, аформлены выставы “Дзень народнага адзінства”, “Беларусь і Расія: сёння, заўтра, назаўжды...”
Для навучэнцаў ДУА “Гімназія г.Чашнікі” бібліятэка сумесна з грамадскай арганізацыяй “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” правялі дыялог пакаленняў “Памяць сэрца”. На размову з удзельнікамі дыялогу былі запрошаныя прадстаўнікі розных пакаленняў: ваенны камісар Чашніцкага раёна І.І.Палубінскі, старшыня Чашніцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў В.У.Каваленка, дырэктар ДУ “Чашніцкі гістарычны музей” Н.Ю.Кароль, якія абмяркоўвалі пытанні патрыятычнага выхавання маладога пакалення, павагі да гісторыі краіны, захавання памяці аб вялікім подзвігу народа і асабістага ўкладу кожнага земляка на карысць Радзімы.
У рамках дэкады “Нам не памятаць пра гэта нельга”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Чашніцкага раёна і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў праведзены вечар-рэквіем “Спаленыя вёскі. Як гэта было...” для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Чашнікі”.
Вечар-успамін “Гэта не павінна паўтарыцца ніколі” і гістарычны экскурс “41-ы завешчана памятаць” прайшлі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Чашнікі”, якія наведвалі прышкольны працоўны лагер. Прысутныя пачулі аповяд пра першыя хвіліны вайны, аб гераічных абаронцах Брэсцкай крэпасці, аб дзецях, воляй лёсу, якія трапілі на фронт, даведаліся аб акупацыі фашыстамі нашага раёна, аб дзейнасці партызанскага руха на тэрыторыі Чашніцкага раёна, аб спаленых вёсках, атрымалі інфармацыю пра герояў Савецкага Саюза – ураджэнцах Чашніччыны.
 Удзельнікамі вечара-рэквіем “І ў XXI стагоддзі памятаем...” сталі навучэнцы старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Чашнікі”. Прысутным распавялі пра лагеры Бухенвальд, Дахау, Майданек, Асвенцым, Саласпілс і інш. Падчас мерапрыемства дэманстраваліся відэасюжэты “Вызваленне вязняў фашысцкіх канцлагераў”, “Вязні. Успаміны відавочцаў”. Гістарычны экскурс “Ускалыхнуць памяць” і вечар памяці і смутку “Мы помним, помнить миру завещаем...” былі прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. У сацыяльнай сетцы ВКонтакте размешчана слайд-прэзентацыя “Жывая памяць, жывая легенда”.
Экалагічнае выхаванне – гэта спосаб ўздзеяння на пачуцці людзей, свядомасць, погляды і ўяўленні. Яно павышае ўзровень свядомасці грамадзян, прывівае беражлівыя адносіны да прыроды, заклапочанасць яе станам.
Пазнаёміцца з усёй разнастайнасцю экалагічнай літаратуры падлеткі маглі з дапамогай кніжна-ілюстраванай выставы “Чарнобыль. Чорны боль” прымеркаванай да Дня Чарнобыльскай трагедыі. На выставе прадстаўлялася літаратура з дапамогай якой можна прасачыць храналогію падзей Чарнобыльскай аварыі, меркаваныя прычыны выбуху, ліквідацыю наступстваў, далейшы лёс станцыі, уплыў аварыі на лёсы і здароўе людзей.
Да 35-годдзя з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у бібліятэцы праходзіў тыдзень экалагічнай асветы “Чарнобыль - наша памяць і боль”. У рамках тыдня была аформлена кніжна-ілюстраваная выстава “Чарнобыль – 35 гадоў”, праведзена акцыя “У імя жыцця...”, распрацаваны буклеты “Чорная боль Чарнобыля”, якія прапнаўваліся карыстальнікам. Для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №4” праведзена гадзіна-рэквіем “Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, папярэджанне” падчас якой удзельнікам  паказалі відэасюжэты “Як гэта было. Аварыя на Чарнобылі”, “Чарнобыль - 35 гадоў праз”. Да Дня памяці ахвяр радыяцыі афармлена фотадакументальная выстава “Чарнобыль: погляд назад для руху наперад”.
Папко, В.,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
цэнтральнай раённай бібліятэкі
Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (21.03.2022)
Просмотров: 82

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 126

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0