Категории
АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ
Акупацыйны рэжым уяўляў сабой сістэму палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю сацыялістычнага грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Былі ліквідаваны савецкія органы ўлады, насельніцтва пазбаўлена элементарных грамадзянскіх правоў і чалавечых свабод.
У Чашніках і буйных населеных пунктах існавала нямецкая камендатура. Былі прызначаны бургамістры, створаны паліцэйскія атрады. Грамадзянскую ўладу ў Чашніках напачатку ўзначальваў бургамістр Сарока, а пасля яго гібелі ў маі 1942 г. на гэтую пасаду прызначылі Гутнікава. Бургамістру была падначалена і зямельная ўправа. Галоўнай функцыяй грамадзянскай улады было ўсталяванне нямецкага парадку на падначаленай тэрыторыі. У гэтых мэтах вуліцы Чашнікаў былі падзелены на дзесяцідворкі, за якія адказвалі прызначаныя старасты. Праз іх перадаваліся патрабаванні бургамістра і нямецкай камендатуры, загады па выхадзе на работу, праводзіўся збор падаткаў. Земуправа зрабіла абмер зямлі, што прылягала да Чашнікаў, і падзяліла яе паміж жыхарамі. Кожны гаспадар павінен быў плаціць нямецкай уладзе падаткі натуральнымі прадуктамі – салам, мясам, яйкамі, зернем і інш. Быў арганізаваны паліцэйскі атрад, у склад якога ўваходзілі каля 30 чалавек. Узначаліў яго С. Цяслёнак. Пад наглядам паліцэйскіх людзі выконвалі розную работу: капалі канавы, спілоўвалі дрэвы, расчышчалі дарогі ад снегу, узводзілі абарончыя збудаванні. | |
Категория: ЧАШНИЧЧИНА В ГОДЫ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ | Добавил: olga (13.06.2019) | |
Просмотров: 976 |