13:26 ВЕРШЫ КОЛАСА І КУПАЛЫ ВЫКОНВАЛІ Ў ЗАМАЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ-КЛУБЕ | |
13 жніўня прайшоў конкурс выканаўцаў вершаў Якуба Коласа і Янкі Купалы “Песняры зямлі беларускай”. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам цікавую гісторыю пра лёс 2-х хлопцаў, якія нарадзіліся ў адзін год, мелі чымсці падобны лёс, прайшлі цяжкі жыццевы шлях, унеслі важкі ўклад у развіцце мастацкай літаратуры. Расказ перамяжоўваўся выкананнем вершаў паэтаў. Удзел у конкурсе прыймалі 10 чытачоў. У канцы мерапрыемства журы падвяло вынік. Пераможцамі сталі: Кацярына Агарак, Ліза Кравец і Крысціна Вяцеорац. Удзелінікі атрымалі падарункі.
| |
|